Акоп Аванесавіч Паранян

Акоп Параня́н (арм.: Հակոբ Պարոնյան; 19 лістапада 1843 — 27 мая 1891) — вядомы армянскі пісьменнік-сатырык.

Акоп Аванесавіч Паранян
арм.: Յակոբ Պարոնեան
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лістапада 1843(1843-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1891(1891-05-27) (47 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сатырык, раманіст, пісьменнік, рэдактар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Акоп Паранян нарадзіўся ў 1843 годзе ў Турцыі, у еўрапейскім раёне Адрыянапаль. Яго бацька Аванес-ага быў простым чалавекам з сярэднім капіталам. Продкі эмігравалі з гістарычнага горада Акі. Большасць Адрыянапаліса былі грэкамі і дзяцінства будучага пісьменніка праходзіла ў грэчаскім коле.

Сваю пачатковую адукацыю ён атрымаў у Аршакунскім вучылішчы, якое знаходзілася ў родным горадзе. Яго першым настаўнікам быў Нерсес Варжапецян, які надалей будзе вядомым царкоўным дзеячам. Пра яго Паранян з вялікай павагай згадвае ў сваім аповедзе «Азгайін джаджэр» («Нацыянальныя слупы»). У вучылішчы паглыблена праходзілі духоўныя прадметы, і вучні не маглі атрымаць там поўную адукацыю, аднак Паранян усё адно вывучае мовы, асабліва армянскую. Вучылішча ён сканчае ў 1857 годзе і паступае ў грэчаскую школу Адрыянапаліса, дзе вучыцца толькі адзін год.

Пасля гэтага, як і многія армянскія пісьменнікі, Паранян змяніў шмат прафесій, якія толькі заміналі яго творчаму жыццю і не прыносілі вялікага капіталу. Гэты спрытны і падпалены марамі юнак уладкоўваецца то ў вынаходніка лекаў, дзе піша мноства вершаў, то ў вядомую французскую фірму цыгарэт, то ў малодшага брата ў гандаль бухгалтарам, то ў французскае агенцтва перакладчыкам, то дарэктарам, тое ў гімназію Скютара, дзе ў яго браў урокі Петрос Дуран.

Працуючы ў Скютаскай гімназіі, Паранян знаёміцца з паэтам Сімонам Фелекянам і па яго прапанове пачынае працаваць з газетай «Епрат». Надалей ён робіцца рэдактарам гэтай газеты.

У творчым жыцці Параняна вырашальную ролю згуляла знаёмства з Аруцюнам Свачанам і з сатырычнай газетай «Мегу» («Пчала»). Некаторы час праз ён атрымлівае пасаду рэдактара і тут. Аднак з-за крытычных кірункаў улада зачыняе гэту газету.

Пасля працы ў «Мегу» Паранян стварае сваю газетную складанку па імі «Татрон» («тэатр»), якая пратрымліваецца толькі тры гады. Адначасна друкуе складанку «Татрон манканц» (тэатр дзяцей). А праз пяць ці шэсць гадоў яму атрымоўваецца стварыць новую сатырычную газету «Хікар» («мудры»), якая паўтарае лёс мінулых газет. Лепшыя творы Параняна ствараюцца ў гэтых складанках. Ён працаваў амаль адзін і напаўняў усе старонкі сваёй працай і воляй. Паранян быў упэўнены, што пакідае нашчадкам багатую спадчыну.

У апошнія гады жыцця галеча прымушае вялікага пісьменніка-сатырыка зноў уладкуецца бухгалтарам. Гэта праца была зацяжкай для яго. Да таго ж непрыемная хвароба: сухоты, ужо зусім разбурыла яго арганізм. Акоп Паранян сканаў у 1891 годзе 27 мая.

Зноскі

  1. ПАРОНЯ́Н Акоп Ованесович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19. — С. 226–227.