Акр (англ.: acre) — мера зямельнай плошчы ў Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах. У імперскай сістэме мер прыроўнены да 4840 кв. ярдаў (~4047 м² або ~0,4 га) (з 1878).

Гістарычна акр азначаў зямельную плошчу, якую заворвалі за адзін дзень парай быкоў. У Шатландыі акр роўны 6150 кв. ярдам, у Ірландыі — 7840 кв. ярдам.

Літаратура правіць

  • БелСЭ, Т.1, С.194.