Акуляры — найбольш простае аптычнае прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для карэкцыі недахопаў аптычнай сістэмы вока або засцерагае яго ад механічных пашкоджанняў, уздзеяння агрэсіўных вадкіх і газападобных асяроддзяў, прамянёў святла.

Акуляры

Складаюцца з дзвюх акулярных лінзаў (карэгавальныя акуляры) або спецыяльнага шкла (засцерагальныя акуляры) і аправы, якая забяспечвае неабходнае становішча лінзаў або шкла адносна вачэй.

Акуляры з іншым мацаваннем аправы маюць асаблівыя назвы: манокль, ларнет і пенснэ. Разнавіднасцю акуляраў можна лічыць кантактныя лінзы. Робяць іх з гнугкага празрыстага шкла і прыкладаюць непасрэдна да рагавіцы або склеры вока. Найбольшае пашырэнне маюць акуляры, прызначаныя для паляпшэння зроку пры блізарукасці (міяпіі) і дальназоркасці (гіперметрапіі).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць