Акім Паўлавіч Карпенка

лётчык, Герой Савецкага Саюза

Акім Паўлавіч Карпенка (19151974) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 год).

Акім Паўлавіч Карпенка
Дата нараджэння 17 верасня 1915(1915-09-17)
Месца нараджэння вёска Лоеў, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 10 верасня 1974(1974-09-10) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19331955
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Сувязі Еўдакія Андрэеўна Нікуліна  (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Акім Карпенка нарадзіўся 4 (па новаму стылю — 17 верасня 1915 у вёсцы Лоеў (цяпер — гарадскі пасёлак у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў токарам у судамеханічнай школе. У 1933 годзе Карпенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1936 годзе ён скончыў 5-ю Ленінградскую ваенную школу авіятэхнікаў па ўзбраенню, у 1940 годзе — Чкалаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў і Кіравабадскія курсы штурманаў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Акім Карпенка быў штурманам  (руск.) эскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяпалка, 50-й авіядывізіі 6-га авіякорпуса  (руск.) АДД СССР  (руск.). Да таго часу ён здзейсніў 266 баявых вылятаў на штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы ворга, яго ваенных аб'ектаў, прычыніўшы яму вялікую шкоду[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 сакавіка 1944 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Акім Карпенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3284[1].

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Карпенка скончыў Вышэйшыя курсы удасканальвання афіцэрскага саставу. У 1954 годзе у званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у горадзе Бендэр, потым у Ціраспале, працаваў на заводзе, потым — на пасажырскіх цеплаходах. Памер 10 верасня 1974 года, пахаваны на старых могілках горада Бендэр[1]. Перапахаваны 20 жніўня 2011 года на Мемарыяле «Пантэон Славы»[2].

Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].

Жонка Акіма Карпенкі — Герой Савецкага Саюза Еўдакія Нікуліна  (руск.)[1]

На Алеі герояў-землякоў у гарадскім пасёлку Лоеў А. П. Карпенка ўсталяваны помнік[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Акім Паўлавіч Карпенка на сайце «Героі краіны»
  2. Газета «Приднестровье 24.08.2011»

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)