Акіра Ёсідзава (яп.: 吉澤 章, 14 сакавіка 1911 — 14 сакавіка 2005) — майстар арыгамі, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё гэтага мастацтва.

Акіра Ёсідзава
яп.: Akira Yoshizawa
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў
Дата нараджэння 14 сакавіка 1911(1911-03-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2005(2005-03-14)[2] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Order of the Rising Sun, 5th class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Акіра Ёсідзава нарадзіўся ў горадзе Камінакава японскай прэфектуры Татыгі, у небагатай сялянскай сям'і. У 13 гадоў ён пакінуў дзённую школу і паступіў на працу, аднак працягваў навучанне ў вячэрняй школе. У 22 гады Ёсідзава ўладкаваўся працаваць на машынабудаўнічы завод. Ён стаў чарцёжнікам і навучаў пачаткоўцаў начартальнай геаметрыі, складаючы для тлумачэння фігуркі арыгамі. Уладальнікі завода былі настолькі ўражаныя яго майстэрствам, што дазволілі яму займацца арыгамі ў працоўны час.

Падчас Другой сусветнай вайны Ёсідзава паступіў у санітарны корпус і працаваў у ваенным шпіталі ў Ганконгу. Ён не пакідаў сваё захапленне арыгамі і ўпрыгожваў ложкі параненых рознакаляровымі папяровымі фігуркамі. Пасля вайны ў яго жыцці надышоў цяжкі перыяд: яго жонка, з якой ён пабраўся шлюбам неўзабаве перад вайной, памерла, і ён некалькі гадоў жыў у сваёй роднай прэфектуры Татыгі на грошы ад выпадковых заробкаў.

Толькі ў 1951 годзе Ёсідзава атрымаў магчымасць заявіць аб сваім мастацтве. Часопіс «Асахі Граф» вырашыў праілюстраваць адзін з сваіх артыкулаў папяровымі фігуркамі жывёл кітайскага календара. Рэдактар часопіса, Тадас Іідзава, звярнуўся да Ёсідзавы, які выканаў працу настолькі па-майстэрску, што нумар «Асахі Граф» за студзень 1952 года зрабіў фурор, а аўтар фігурак вельмі хутка зрабіўся вядомым за межамі Японіі.

У 1954 у Японіі выйшла яго першая кніга «Новае мастацтва арыгамі», і адначасова ён заснаваў Міжнародны Цэнтр Арыгамі ў Токіа. Ёсідзава распрацаваў азбуку арыгамі і прыдумаў больш за 50 000 мадэляў арыгамі. Ён напісаў 18 кніг па арыгамі і вынайшаў тэхналогію мокрага складання, па якой можна складаць прыгожыя фігуркі арыгамі з круглявымі формамі са шчыльнай паперы. У 1983 годзе імператар Японіі Хірахіта ўзнагародзіў яго Ордэнам Узыходзячага сонца, адной з вышэйшых узнагарод Японіі.

Ёсідзава памёр 14 сакавіка 2005 года ў такійскай бальніцы Агікуба ад ускладнення пнеўманіі ў дзень, калі яму споўнілася 94 гады[3].

Тэхніка правіць

Ёсідзава быў піянерам многіх метадаў, у тым ліку мокрага складання. У гэтай тэхніцы папера змочваецца перад складваннем, дазваляючы ствараць больш круглявы і скульптурны выгляд. Гэта, на думку многіх, з'яўляецца зменай парадыгмы родаў, што дазволіла арыгамі стаць формай мастацтва, у адрозненне ад мудрагелістых дзівацтваў народных промыслаў.

Бібліяграфія правіць

  • ATARASHII ORIGAMI GEIJUTSU, Origami Geijutsu-Sha 1954[4];
  • Origami Reader I, Ryokuchi-Sha 1957[4];
  • Dokuhon, Vol.1 (Origami Tokuhon),1973, ISBN 4-8216-0408-6;
  • SOSAKU ORIGAMI (Creative Origami), Nippon Hoso Kyokai 1984, ISBN 4-14-031028-6;
  • Dokuhon, Vol.2 (Origami Tokuhon),1986[4];
  • ORIGAMI DOKUHON II (Origami Reader II), Kamakura Shobo 1986, ISBN 4-308-00400-4.

Зноскі

  1. Akira Yoshizawa
  2. Akira Yoshizawa // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Акира Ёсидзава, 94, Современный мастер оригами», 2 апреля 2005, MARGALIT FOX, The New York Times
  4. а б в A list of books by Akira Yoshizawa. Спіс кніг Ёсідзавы, падрыхтаваны Брытанскім таварыствам арыгамі (англ.: British Origami Society, BOS).

Спасылкі правіць