Алаброгі (лац.: Allobroges) — вялікі кельцкі народ у Нарбонскай Галіі, які жыў паміж Ронай і Ізерай, у паўночнай частцы Дафінэ і Савоі да Жэнеўскага возера.

Алаброгі
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каля 123 да н.э. яны безпаспяхова спрабавалі абараніць Галію ад рымлян, якія каля 125 да н.э. пачалі рабіць першыя значныя заваяванні на паўднёвым усходзе гэтай краіны; у 121 да н.э. яны былі падпарадкаваны рымскаму валадарству Квінтам Фабіем Максімам, які атрымаў за гэту мянушку «Allobrogicus», але канчаткова ўвайшлі ў склад Нарбонскай правінцыі толькі пры Юліі Цэзары.

Галоўным горадам алаброгаў была Віена, памежным жа з гельветамі — Жэнева. З іншых іх гарадоў варта згадаць яшчэ Куларо, пераназваны каля 379 у Гратыянопаліс, цяперашні Грэнобль.

Зноскі

Спасылкі правіць