Алан Маклеад Кормак (англ.: Allan McLeod Cormack, 23 лютага 1924, Яганэсбург, Паўднёвая Афрыка — 7 мая 1998, Масачусетс, ЗША) — паўднёваафрыканскі амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі», якую ён атрымаў разам з Годфры Хаўнсфілдам.

Алан МакЛеад Кормак
англ.: Allan McLeod Cormack
Дата нараджэння 23 лютага 1924(1924-02-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1998(1998-05-07)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, біяфізік, даследчык
Навуковая сфера фізіка[4]
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Вядомы як тэарэтык камп’ютарнай тамаграфіі
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі Алана Кормак, бацька-інжынер і маці-настаўніца, пераехалі ў Паўднёвую Афрыку перад Першай сусветнай вайной з паўночнай Шатландыі. Кормак нарадзіўся 23 лютага 1924 года ў Яганэсбургу і быў малодшым з трох дзяцей. У 1936 годзе сям’я спынілася ў Кейптаўне, дзе Кормак скончыў Кейптаўнскі ўніверсітэт у 1945 годзе. Яго цікавасць да астраноміі абудзіла жаданне вывучаць фізіку і матэматыку. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён паехаў у якасці студэнта-даследчыка ў каледж Сент-Джона ў Кембрыджскім універсітэце і працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Ота Фрыша. Там ён пазнаёміўся з амерыканскай студэнткай, якая пазней стала яго жонкай. У 1950 годзе вярнуўся ў Кейптаўн, дзе ў асноўным займаўся ядзернай фізікай і фізікай элементарных часціц, але ў 1956 годзе зацікавіўся праблемай рэнтгенаўскай тэхналогіі, якая пазней прывяла да з’яўлення камп’ютарнай тамаграфіі. Падчас навуковай камандзіроўкі ў Гарвардскі ўніверсітэт у 19561957 гадах, дзе Кормак працаваў на цыклатроне, ён атрымаў прапанову ў Тафцкі ўніверсітэт. Там Кормак прапрацаваў усё жыццё. У 19681976 гадах быў загадчыкам аддзела фізікі ўніверсітэта.

У 19631964 гадах Кормак апублікаваў некалькі прац па камп’ютарнай тамаграфіі, што спачатку не зацікавіла навуковую супольнасць. Ён вярнуўся да гэтай праблемы зноў толькі ў пачатку 1970-х гадоў, калі з’явіліся новыя распрацоўкі ў гэтай галіне.

У 1990 годзе ён быў узнагароджаны Нацыянальным медалем навукі ЗША[6].

Кормак памёр ад раку ў штаце Масачусетс ва ўзросце 74 гадоў. Ён быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мапунгбвэ 10 снежня 2002 года за выдатныя заслугі як вучонага і за сумеснае вынаходніцтва камп’ютарнага тамографа.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Allan MacLeod Cormack // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Allan MacLeod Cormack // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. NNDB — 2002.
  6. National Science Foundation — The President’s National Medal of Science

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Allan McLeod Cormack