Алан Хендэрсан Гардынер

Сэр А́лан Хе́ндэрсан Га́рдынер (англ.: Sir Alan Henderson Gardiner; 1 сакавіка 1879, Элтэм, Грынвіч, Лондан19 снежня 1963, Оксфард) — англійскі егіптолаг і лінгвіст.

Алан Хендэрсан Гардынер
англ.: Alan Gardiner
Дата нараджэння 29 сакавіка 1879(1879-03-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1963(1963-12-19)[3][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Margaret Gardiner[d] і Rolf Gardiner[d]
Род дзейнасці мовазнавец, археолаг, антраполаг, егіптолаг, філолаг
Навуковая сфера археалогія, егіпталогія[6], мовазнаўства[6] і філалогія[6]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зрабіў вялікі ўнёсак у тэорыю егіпецкай мовы. Створаная ім «Егіпецкая граматыка: уводзіны ў вывучэнне іерогліфаў» дагэтуль застаецца стандартнай даведкавай граматыкай. Абапіраючыся на дасягненні прадстаўнікоў берлінскай егіпталагічнай школы: Адольфа Эрмана і Курта Зэтэ — Гардынер сістэматызаваў веды пра егіпецкую мову і выпусціў у 1927 «Егіпецкую граматыку», якая спалучала вычарпальны граматычны матэрыял з даступнымі тлумачэннямі і навучальнымі заданнямі.

Гардынер прымаў актыўны ўдзел у стварэнні фундаментальнага «Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы». Лічачы адной з галоўных задач егіпецкай філалогіі тлумачэнне егіпецкіх тэкстаў, ён выдаў і аткаментаваў мноства каштоўных помнікаў. Яго даследаванне егіпецкіх «анамастыконаў» (гл. Рамесеўмскі анамастыкон) дазволіла вызначыць значэнне мноства егіпецкіх слоў, а таксама зрабіла вялікі ўнёсак у вывучэнне гістарычнай геаграфіі Старажытнага Егіпта.

Апроч егіпталагічных прац, Гардынер — аўтар арыгінальных прац па агульным мовазнаўстве.

Працы правіць

  • The Admonitions of an Egyptian Sage from a Hieratic Papyrus in Leiden (Pap. Leiden 334 recto). Leipzig, 1909 (репринт Hildesheim — Zürich — New York, 1990).
  • Notes on the story of Sinuhe. Paris, 1916 (адсканаваная версія здесь).
  • Ancient Egyptian Onomastica. Vol. I—III. London, 1947.
  • Gardiner A. H. Egyptian Grammar. Being an Introduction to the Study of Hieroglyphs.. — 3rd Ed., revised. — Oxford: Griffith Institute, 1957 (1st Ed. Oxford: «Clarendon Press», 1927). — ISBN 978-0-900416-35-4.
  • The Theory of Proper Names: A Controversial Essay. London; New York: Oxford University Press, 1957.

Зноскі

  1. а б A.H. Gardiner // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alan Henderson Gardiner // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Гардинер Алан Хендерсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Гардинер Алан Хендерсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. Гардинер Алан Хендерсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.

Спасылкі правіць