Алан Хігер (англ.: Alan J. Heeger; 22 студзеня 1936 года, Су-Сіці, штат Аява, ЗША) — амерыканскі фізік і хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2000, сумесна з А. Макдыярмідам і Х. Сіракавам).

Алан Хігер
Alan Jay Heeger
Дата нараджэння 22 студзеня 1936(1936-01-22)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці David Heeger[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, інжынер, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка і хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Alan M. Portis[d]
Вядомы як распрацавалы метады атрымання электраправодных палімераў
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў універсітэт Небраска (бакалаўр, 1957) і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (доктар філасофіі, 1961). У 1962—1982 гадах працаваў у Пенсільванскім універсітэце. З 1982 года — прафесар фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары, у 1982—1999 гадах дырэктар Інстытута палімераў і арганічных матэрыялаў. З 1999 года адначасова працуе ў розных камерцыйных кампаніях. Сумесна з Аланам Макдыярмідам і Хідэкі Сіракавам распрацаваў метады атрымання арганічных палімерных матэрыялаў, электраправоднасць якіх параўнальная з электраправоднасцю металаў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць