Ала́ід[1] — дзеючы стратавулкан на востраве Атласава ў Сахалінскай вобласці Расіі, самы вялікі вулкан Курыльскіх астравоў.

Алаід
руск. Алаид
50°52′ пн. ш. 155°34′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнСахалінская вобласць
РазмяшчэннеКурыльскія астравы 
Горная сістэмаВялікая Курыльская града 
Форма вулканастратавулкан 
Вышыня вяршыні2339 м [1][2] 
Алаід (Расія)
Алаід
Алаід (Сахалінская вобласць)
Алаід

Вышыня вулкана 2339[1][2][3] м. Вулкан мае вяршынны кратар і амаль 30 бакавых конусаў. Складзены з андэзіта-базальтавых лаваў. Схілы вулкана пакрытыя зараснікамі хмызняковай вольхі, высокім рознатраўем. З вышыні 700—800 м палосы лёду і снегу[1].

Найбольш буйныя вывяржэнні вулкана адбыліся ў 1793, 1854, 1860, 1894, 1933—1934, 1972, 1981, 1986 гадах[3].

Зноскі

  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  2. а б Alaid // Volcano World — Department of Geosciences at Oregon State University (англ.)
  3. а б Активные вулканы Курильских островов. Краткое описание Архівавана 4 ліпеня 2009. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 226.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 20. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць