Алег Вітольдавіч Праляскоўскі

Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (цяпер Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Алег Праляскоўскі
4-ы Міністр інфармацыі Беларусі
4 снежня 2009 — 4 чэрвеня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Русакевіч
Пераемнік Лілія Ананіч
Нараджэнне 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (60 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах РБ.

Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (20032007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі2009).

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Санкцыі ЕС правіць

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[2]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет назваў Праляскоўскага «адной з асноўных крыніц і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці»[3].

Узнагароды і дасягненні правіць

Прысвоены першы клас служачага дзяржаўнага апарату.

Сям’я правіць

Жанаты. Мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі правіць