Алег Міхайлавіч Кубараў

беларускі футбаліст і трэнер

Алег Кубараў (нар. 8 лютага 1966, Жодзіна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у дзяржынскім «Арсенале».

Футбол
Алег Кубараў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Міхайлавіч Кубараў
Нарадзіўся 8 лютага 1966(1966-02-08) (58 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1987 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Тарпеда (Жодзіна)
1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СКІФ (Мінск)
1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Віцязь (Віцебск) 10 (0)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Тарпеда (Жодзіна)
1990—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Металург (Маладзечна)
1992 Беларусь БелАЗ (Жодзіна) 8 (1)
1992—1994 Беларусь Маладзечна 53 (2)
1994 Расія Саматлор-XXI (Ніжневартаўск) 17 (3)
1995 Латвія Вайгарс (Рэзэкне) 27 (0)
1996 Казахстан Елімай (Семей) 7 (0)
1996 Беларусь Тарпеда-Кадзіна (Магілёў) 9 (0)
1997—1998 Беларусь Ліда 25 (1)
1998—1999 Беларусь Тарпеда (Жодзіна)
2000—2001 Беларусь СКАФ (Мінск)
Трэнерская кар’ера
2001 Беларусь СКАФ (Мінск) трэнер
2001—2003 Беларусь Лакаматыў (Мінск) трэнер
2003—2004 Беларусь Дарыда (Мінскі раён)
2005—2006 Беларусь Мінск трэнер
2006—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна)
2009—2012 Беларусь Гомель
2013 Латвія Спартак (Юрмала)
2013—2014 Малдова Зімбру (Кішынёў)
2015 Малдова Дачыя (Кішынёў)
2016 Латвія Спартак (Юрмала)
2016—2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2017—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
2019 Латвія Рыга
2019—2020 Латвія Елгава
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) сп. дыр.
2021—2022 Беларусь Крумкачы (Мінск)
2022—2023 Таджыкістан Таджыкістан (да 20)
2024— Беларусь Арсенал (Дзяржынск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Расіі, Латвіі і Казахстане. У 1996 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь. У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.

Трэнерская кар’ера правіць

У 2001 годзе быў гуляючым трэнерам клуба СКАФ. У 2003 годзе ўзначальваў ждановіцкую «Дарыду», а з 2006 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда».

У снежні 2009 года прыйшоў у «Гомель», які па выніках сезона 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Дапамог клубу вярнуць месца ў элітным дывізіёне, а потым і ўзяць трафеі: Кубак Беларусі 2011 і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі 2011. У сакавіку 2012 года «Гомель» таксама атрымаў перамогу над барысаўскім БАТЭ ў Суперкубку Беларусі.

У лістападзе 2012 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў пакіне «Гомель» па заканчэнні сезона[1]. У выніку «Гомель» не змог узяць медалі (4 месца), а Кубараў скончыў працу ў клубе.

У лютым 2013 года ўзначаліў «Спартак» з Юрмалы[2]. У ліпені 2013 года кантракт з юрмальскім клубам быў разарваны[3].

У верасні 2013 года стаў галоўным трэнерам малдаўскага «Зімбру»[4]. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў можа ўзначаліць мінскае «Дынама» або салігорскі «Шахцёр»[5], але ў выніку застаўся ў «Зімбру». Пры Кубараве ў кішынёўскім клубе з’явіліся беларускія футбалісты — Кірыл Паўлючак і Дзмітрый Клімовіч, з якімі ён раней працаваў у «Гомелі». У маі 2014 года прывёў «Зімбру» да першага за апошнія сем гадоў трафея — Кубка Малдовы. Пазней таксама выйграў і Суперкубак, а таксама давёў «Зімбру» да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы. У снежні 2014 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Зімбру»[6].

20 студзеня 2015 года афіцыйна ўзначаліў іншы клуб з Кішынёва — «Дачыю», якая на той момант узначальвала турнірную табліцу чэмпіянату Малдовы[7]. Аднак, на чале «Дачыі» знаходіўся толькі ў адным афіцыйным матчы. 9 сакавіка 2015 года кантракт з кішынёўскім клубам быў разарваны[8].

З пачатку 2016 года зноў узначаліў латвійскі «Спартак»[9], які прывёў да чэмпіёнства Латвіі 2016 года.

У снежні 2016 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кубарава галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[10]. Пасля першай паловы сезона 2017 каманда ўзначальвала табліцу Вышэйшай лігі, аднак саступіла ў фінале Кубка Беларусі брэсцкаму «Дынама» і выбыла з Лігі Еўропы, саступіўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе літоўскай «Судуве». 10 ліпеня 2017 года стала вядома, што Кубараў разам з усім трэнерскім штабам адпраўлены ў адстаўку[11].

25 ліпеня 2017 года быў прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[12]. Па выніках сезона 2017 прывёў каманду да пятага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам на доўгатэрміновай аснове[13]. У сезоне 2018 зноў прывёў каманду да пятага месца. У снежні 2018 года стала вядома, што Кубараў пакідае пасаду галоўнага трэнера жодзінцаў[14].

У сакавіку 2019 года стаў галоўным трэнерам дзейнага чэмпіёна Латвіі — клуба «Рыга»[15]. Аднак, ужо ў красавіку пакінуў яго, бо «Рыга» не здолела заявіць памочнікаў трэнера[16]. У чэрвені 2019 года ўзначаліў іншы латвійскі клуб — «Елгаву»[17], з якім у сезоне 2019 заняў сёмае месца ў чэмпінаце Латвіі, а таксама дайшоў да фінала Кубка. У студзені 2020 года стала вядома, што Кубараў застанецца трэнерам «Елгавы» ў сезоне 2020[18]. У жніўні 2020 года быў звольнены з латвійскага клуба[19].

У лютым 2021 года стаў спартыўным дырэктарам клуба «Крумкачы»[20], а ў ліпені таго ж года быў прызначаны галоўным трэнерам каманды[21]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года[22].

У лістападзе 2022 года ўзначаліў моладзевую зборную Таджыкістана[23]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года пасля выступлення зборнай на моладзевым Кубку Азіі, дзе яна не здолела выйсці з групы[24].

У лютым 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дзяржынскага «Арсенала»[25].

Дасягненні правіць

Ігравыя правіць

Трэнерскія правіць

Крыніцы правіць

  1. Футбол. По информации "ПБ", Олег Кубарев покинет "Гомель" по окончании сезона (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012.
  2. Кубарев возглавит юрмальский «Спартак» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (8 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013.
  3. Футбол. Олег Кубарев покинул пост главного тренера юрмальского "Спартака" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (28 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Олег Кубарев стал главным тренером молдавского "Зимбру" (руск.). football.by (3 верасня 2013). Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. ФК "Шахтер" могут возглавить Курнев или Кубарев (руск.). esoligorsk.by (12 снежня 2013). Праверана 18 сакавіка 2024.
  6. Кубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 18 сакавіка 2024.
  7. Олег Кубарев официально возглавил "Дачию". Владимир Журавель и Эдуард Тучинский вошли в тренерский штаб (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  8. Олег Кубарев, спустя месяц после назначения, расторг контракт с молдавской "Дачией" (руск.). football.by (9 сакавіка 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  9. В январе Олег Кубарев возглавит юрмальский "Спартак" (руск.). football.by (22 снежня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
  10. "Шахтер" официально объявил о подписании Кубарева (руск.). football.by (15 снежня 2016). Праверана 18 сакавіка 2024.
  11. Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера" (руск.). football.by (10 ліпеня 2017). Праверана 18 сакавіка 2024.
  12. Кубарев представлен в качестве главного тренера "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 ліпеня 2017). Праверана 18 сакавіка 2024.
  13. «Торпедо-БелАЗ» продлил контракт с Кубаревым на долгосрочной основе (руск.). football.by (14 лістапада 2017). Праверана 18 сакавіка 2024.
  14. "Торпедо-БелАЗ" официально сообщило о прекращении сотрудничества с Олегом Кубаревым (руск.). football.by (26 снежня 2018). Праверана 18 сакавіка 2024.
  15. Олег Кубарев официально возглавил "Ригу" (руск.). football.by (29 сакавіка 2019). Праверана 18 сакавіка 2024.
  16. Кубарев покинул «Ригу» (руск.). by.tribuna.com.
  17. Олег Кубарев возглавил латвийский клуб "Елгава" (руск.). football.by (12 чэрвеня 2019). Праверана 18 сакавіка 2024.
  18. Кубарев продлил контракт с "Елгавой", Котляров покинет клуб (руск.). football.by (6 студзеня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
  19. Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы" (руск.). football.by (24 жніўня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
  20. Олег Кубарев нашел новую работу (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
  21. Олег Кубарев - новый главный тренер НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (27 ліпеня 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
  22. "Крумкачы" объявили о расставании с Кубаревым и тренерским штабом команды (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
  23. Олег Кубарев возглавил молодежную сборную Таджикистана (руск.). football.by (1 снежня 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
  24. Олег Кубарев покинул молодежную сборную Таджикистана (руск.). football.by (9 сакавіка 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.
  25. Олег Кубарев: "В дзержинском "Арсенале" работаем в связке с Вячеславом Вашкевичем" (руск.). football.by (15 лютага 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.