Алег Паўлавіч Белавусаў

Алег Паўлавіч Белавусаў (16 лістапада 1945, Слуцк — 26 сакавіка 2009, Мінск) — беларускі аніматар, сцэнарыст, кінарэжысёр.

Алег Паўлавіч Белавусаў
Дата нараджэння 16 лістапада 1945(1945-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2009(2009-03-26) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія мастак-мультыплікатар, кінарэжысёр, сцэнарыст
IMDb ID 2848475

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). Працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1968—1973), выступаў у друку з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытанням беларускага выяўленчага мастацтва.

Старшы рэдактар Дзяржкамітэта СМ БССР па кінематаграфіі (1973–1975). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1975—1989), анімацыйных студый, у тым ліку студыі «АВС» (1989—1995), віцэ-прэзідэнт кінавідэастудыі «Кадр-2» (з 1995).

Аўтар сцэнарыя (разам з У. Бойкам) дакументальнай кінастужкі аб скульптары М. Керзіне[1].

Член Беларускага саюза журналістаў, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза мастакоў.

Аўтар кнігі «Мой Горад» (2005) і зборніка вершаў «Казантыпскі сшытак» (2006).

Рэжысёр мультыплікацыйных фільмаў правіць

  1. 1980 — Казка пра вясёлага клоуна
  2. 1982 — Песнь пра зубра
  3. 1985 — Каўбойскія гульні
  4. 1987 — Ладдзя роспачы
  5. 1988 — Куб
  6. 1990 — Вельмі стары чалавек з велізарнымі крыламі
  7. 1990 — Дэкамерон

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 79. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі правіць