Алег Уладзіміравіч Антоненка

Алег Уладзіміравіч Антоненка (нарадзіўся 1 ліпеня 1971, Мінск) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Выступае за хакейны клуб «Дынама» (Мінск).

Алег Уладзіміравіч Антоненка
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 ліпеня 1971(1971-07-01) (52 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя крайні нападнік
Рост 187 см
Вага 92 кг
Хват правы[d]
Клубная кар’ера*
1988—1993 Дынама Мінск
1993—1995 Цівалі Мінск
1995—1996 Северсталь Чарапавец[d]
1996—1998 Нафтахімік Ніжнякамск[d]
1997—1999 Ак Барс Казань
1999—2000 Нафтахімік Ніжнякамск[d]
1999—2000 Слоўнафт Усецін[d]
2000—2001 Тарпеда Ніжні Ноўгарад
2001—2003 Северсталь Чарапавец[d]
2002—2003 Металург Новакузнецк[d]
2003—2004 Северсталь Чарапавец[d]
2003—2004 ХК Гомель
2004—2006 ХК МВД[d]
2005—2007 Дынама Мінск
2007—2009 ХК МВД[d]
2009 Аўтамабіліст Екацярынбург[d]
2009—2010 Дынама Мінск
2010 Молат-Прыкам’е[d]
Нёман Гродна
2010—0000 ХК Гомель

Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва». Скончыў інстытут фізічнай культуры і спорту ў Набярэжных Чаўнах, Расія.

Выступаў за каманды «Прагрэс»-ШВСМ (Гродна), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Северсталь» (Чарапавец, Расія), «Нафтахімік» (Ніжнекамск, Расія), «Ак Барс» (Казань, Расія), «Слаўнафт» (Всецін, Чэхія), «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад, Расія), «Металург» (Навакузнецк, Расія), «Гомель», МВД (Маскоўская вобл., КХЛ), «Аўтамабіліст» (Екацерынбург, КХЛ), «Дынама» (Мінск, КХЛ).

Чэмпіён СССР сярод моладзі (1990). Чэмпіён Расіі (1998). Чэмпіён Беларусі (1993—1995, 2007), срэбраны прызёр (2006). Пераможца Кубка Беларусі (2006). Лепшы хакеіст Беларусі (2007). Удзельнік ЧС-94, −97, −98, −99, −01, −02, −04, −06, −07, −08, −09, ОГ-98, −02, −10.

За зборную Беларусі згуляў 145 гульняў, набраў 101 (51+50) пункт, атрымаў 105 хвілін штрафу. Нёс дзяржаўны сцяг на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 [1].

Зноскі

Спасылкі правіць