Алег Уладзіміравіч Вераціла

беларускі футбаліст

Алег Вераціла (нар. 10 ліпеня 1988, Навасёлкі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2019).

Футбол
Алег Вераціла
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Уладзіміравіч Вераціла
Нарадзіўся 10 ліпеня 1988(1988-07-10)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 231 (5)
2016 Польшча Падбяскідзе (Бельска-Бяла) 10 (0)
2016—2017 Беларусь Мінск 28 (1)
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 87 (0)
2021 Латвія Ліепая 13 (0)
2022 Беларусь Віцебск 23 (1)
2023— Беларусь Іслач (Мінскі раён) 18 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 7 (0)
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 19) 8 (0)
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 29 (1)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 6 (0)
2011—2019 Беларусь Беларусь 20 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ваўкавыскай ДЮСШ, з 2005 года выступаў за мінскае «Дынама», з 2007 года — у асноўным складзе. У клубе гуляў на пазіцыі правага абаронцы. Доўгі час быў трывалым іграком асновы, а ў сезоне 2013 стаў капітанам каманды. Але пазней, пры галоўным трэнеру Роберту Масканту, капітанства перайшло да Дзмітрыя Молаша.

Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але пазней на гэтай пазіцыі стаў часам гуляць Сяргей Карповіч, таму Вераціла быў пераведзены на левы фланг. У сезоне 2015 вярнуўся на правы фланг, у другой палове сезона, пасля з’яўлення ў камандзе Рамана Бегунова, зноў стаў часам з’яўляцца злева. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[4].

Са студзеня 2016 года падтрымліваў форму ў складзе «Мінска», шукаючы варыянты працягу кар’еры. У лютым падпісаў кантракт з польскім клубам «Падбяскідзе»[5]. Па выніках сезона 2015/16 «Падбяскідзе» вылецеў з Экстраклясы, і Алег пакінуў клуб. У жніўні 2016 года стаў іграком «Мінска»[6], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы.

У пачатку 2017 года не трэніраваўся з «Мінскам», шукаючы магчымасць перайсці ў іншы клуб, аднак у лютым падпісаў новы кантракт з «гараджанамі»[7]. У першай палове 2017 года заставаўся асноўным правым абаронцам мінчан. У чэрвені 2017 года стала вядома аб пераходзе Верацілы ў брэсцкае «Дынама», да якога ён далучыўся па заканчэнні першай паловы чэмпіянату[8]. У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным іграком, выступаючы на пазіцыі левага або правага абаронцы, таксама гуляў у якасці правага паўабаронцы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на сезон 2020[9]. У сезоне 2020 быў капітанам брэсцкай каманды.

У студзені 2021 года папоўніў склад латвійскага клуба «Ліепая»[10]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года[11]. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска»[12], дзе замаваўся ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2022 «Віцебск» выбыў у Першую лігу, і абаронца пакінуў клуб[13].

У чэрвені 2023 года падпісаў кантракт з «Іслаччу» да канца сезона[14]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[15].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. 12 кастрычніка 2010 года ў матчы плэй-оф за права гуляць на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўжо ў дадатковы час правёў вырашальны мяч у браму італьянскай зборнай, тым самым вывеўшы сваю зборную на гэты турнір.

7 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. З 2014 года перастаў выклікацца, аднак у сакавіку 2018 года зноў трапіў у нацыянальную каманду.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Oleg Veretilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleh Veratsila // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/oleg_veretilo/
  4. Някша, Веретило и Едигарян покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (14 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2024.
  5. Веретило стал игроком "Подбескидзе" (руск.). football.by (11 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  6. "Минск" заключил контракт с Олегом Веретило (руск.). football.by (4 жніўня 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  7. Олег Веретило подписал новый контракт с «Минском» (руск.). football.by (20 лютага 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  8. Веретило вновь стал динамовцем (руск.). football.by (29 чэрвеня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  9. Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (27 снежня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
  10. Веретило представлен в качестве игрока "Лиепаи" (руск.). football.by (31 студзеня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  11. Квартет белорусов покинул "Лиепаю" (руск.). football.by (4 снежня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  12. Олег Веретило - игрок "Витебска" (руск.). football.by (27 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  13. Вот как зимуют все три неудачника элиты — "Арсенал", "Витебск" и "Днепр" (руск.). football.by (23 снежня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  14. Олег Веретило подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (4 чэрвеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
  15. "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.

Спасылкі правіць