Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў

беларускі біятланіст

Але́г Уладзі́міравіч Рыжанко́ў (15 снежня 1967, Найстэн'ярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятланіст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубка свету ў складзе эстафетнай зборнай у сезоне 2002/03, Чэмпіён свету ў эстафеце ў 1999 годзе.

Біятлон
Алег Рыжанкоў
Поўнае імя Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў
Нарадзіўся 15 снежня 1967(1967-12-15) (56 гадоў)
Грамадзянства
Клуб Дынама
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 3
Асабістых подыумаў 12
Подыумаў у эстафетах 21
Чэмпіянаты свету
Бронза Антэрсельва 1995 індывідуальная гонка 20 км
Бронза Антэрсельва 1995 эстафета 4×7,5 км
Бронза Рупольдзінг 1996 эстафета 4×7,5 км
Золата Рупольдзінг 1996 камандная гонка 10 км
Бронза Осрблье 1997 спрынт 10 км
Срэбра Осрблье 1997 індывідуальная гонка 20 км
Золата Осрблье 1997 камандная гонка 20 км
Золата Кантыялахці 1999 эстафета 4×7,5 км
Срэбра Паклюка 2001 эстафета 4×7,5 км
Бронза Ханты-Мансійск 2003 эстафета 4×7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Ле-Гран-Барнан 1995 індывідуальная гонка 10 км
Золата Ле-Гран-Барнан 1995 эстафета 4x7,5 км
Бронза Валь-Рыдана 1996 індывідуальная гонка 10 км
Срэбра Валь-Рыдана 1996 эстафета 4x7,5 км
Бронза Форні-Авольтры 2003 эстафета 4x7,5 км
Золата Лангдорф 2006 эстафета 4x7,5 км

Біяграфія правіць

Пачаў займацца біятлонам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартыўнай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Член беларускай нацыянальнай зборнай па біятлоне з 1993 года. Дэбют у Кубку свету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыум у тым жа месце, у спрынтарскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы медаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтарскай гонцы ў Рупольдынгу[2].

Найлепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафеце ў Лілехамеры ў 1994 і Нагана ў 1998.

Заявіў пра заканчэнне кар’еры пасля эстафетнай гонкі на Алімпійскіх гульнях у Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11 месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера моладзевай зборнай Беларусі па біятлоне[3].

Дасягненні правіць

  • Чэмпіянаты свету:
    • Залаты медаль, эстафета — 1999
    • Срэбны медаль, індывідуальная гонка — 1997
    • Срэбны медаль, эстафета — 2001
    • Бронзавы медаль, індывідуальная гонка — 1995
    • Бронзавы медаль, эстафета — 1995
    • Бронзавы медаль, эстафета — 1996
    • Бронзавы медаль, спрынт — 1997
    • Бронзавы медаль, эстафета — 2003
  • 3 перамогі на этапах Кубка свету

Агульны залік Кубка свету правіць

  • 1995—1996 — 30-е месца
  • 1997—1998 — 41-е месца
  • 1998—1999 — 14-е месца
  • 1999—2000 — 28-е месца
  • 2000—2001 — 20-е месца
  • 2001—2002 — 19-е месца
  • 2002—2003 — 8-е месца
  • 2003—2004 — 22-е месца
  • 2004—2005 — 25-е месца
  • 2005—2006 — 35-е месца

Зноскі

Спасылкі правіць