Александру Іаан Куза

Аляксандру Іаан Куза (рум.: Alexandru Ioan Cuza, Аляксандр Іаан I; 8 [20] сакавіка 1820, Бырлад — 3 [15] мая 1873, Гайдэльберг) — князь злучаных княстваў Малдавіі і Валахіі, першы кіраўнік аб'яднанай Румыніі.

Аляксандру Іаан Куза
Alexandru Ioan Cuza
Сцяг Князь Аб'яднанага княства Малдавіі і Валахіі
1859 — 1866
Пераемнік Караль I
Нараджэнне 8 (20) сакавіка 1820(1820-03-20)
Бырлад
Смерць 3 (15) мая 1873(1873-05-15) (53 гады)
Гайдэльберг, Германія
Месца пахавання Ясы
Бацька Іаан Куза
Маці Султана Куза
Жонка Elena Cuza[d][1]
Дзеці Alexandru Al. Ioan Cuza[d][2] і Dimitrie Cuza[d][2]
Веравызнанне Румынская праваслаўная царква
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, рэвалюцыянер, юрыст
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Збавіцеля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з сем'і малдаўскага баярына ў Бырладзе. Адукацыю атрымаў у Парыжы, а таксама ў Балонскім і Павійскім універсітэтах.

У 1848 ён прыняў удзел у вызваленчым руху ў Малдове. Куза быў абраны ў заканадаўчы сход; адзін час быў ваенным міністрам Малдовы. У студзені 1859 быў абраны князем Малдавіі, 5 лютага таго ж года — князем Валахіі. Сумесна з Міхаілам Кагэлнічану правёў шэраг буржуазных рэформаў: аграрную, ваенную, судовую, адміністрацыйную, рэформу адукацыі, секулярызацыю манастырскіх земляў і іншыя.[3]

Зацверджанне султана прыйшло толькі ў 1861, і 24 снежня 1861 года Куза абвясціў сябе князем аб'яднанай Румыніі. Яго абралі два разы. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Вызваленне сялян і іншыя праекты рэформаў выклікалі моцную апазіцыю сярод ультракансерватыўнай партыі.

У 1866 годзе ў выніку ваеннай змовы так званай «жахлівай кааліцыі» Куза быў зрынуты з прастола. Ён пакінуў княства і памёр у 1873 годзе ў Гайдэльбергу.

Куза быў пахаваны ў сваёй рэзідэнцыі ў Руджыноасе, а пасля Другой сусветнай вайны яго прах быў перапахаваны ў Ясах.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. Stoica, Vasile (1919). The Roumanian Question: The Roumanians and their Lands. Pittsburgh: Pittsburgh Printing Company. pp. 69–70.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць