Александэр Рынг

фінскі футбаліст

Александэр Рынг (фінск.: Alexander Ring; нар. 9 красавіка 1991, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Остын» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Фінляндыі.

Футбол
Александэр Рынг
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 красавіка 1991(1991-04-09)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Фінляндыя
Рост 173 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Злучаныя Штаты Амерыкі Остын
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
2000—2008 Германія Баер 04
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Фінляндыя Клубі-04 32 (9)
2010   Фінляндыя Тамперэ Юнайтэд 4 (1)
2010—2013 Фінляндыя ХІК (Хельсінкі) 27 (2)
2012—2013   Германія Барусія (Мёнхенгладбах) 14 (0)
2013—2017 Германія Кайзерслаўтэрн 76 (8)
2017—2020 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Сіці 113 (10)
2021— Злучаныя Штаты Амерыкі Остын 19 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2017 Фінляндыя Фінляндыя 44 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Дзяцінства правёў у Германіі, дзе пачаў займацца футболам у клубе «Баер», выхаванцам якога з’яўляецца. У 2008 годзе вярнуўся ў Фінляндыю, дзе дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб ХІК у 2010 годзе[3]. 26 верасня 2011 года футбаліст падоўжыў кантракт з ХІКам да 2015 года. У студзені 2012 года Александэр быў аддадзены ў арэнду ў мёнхенгладбаскую «Барусію» на 1,5 года[4]. Дэбютаваў у Бундэслізе 10 сакавіка 2012 года ў матчы супраць «Фрайбурга».

У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з клубам «Кайзерслаўтэрн», які выступаў у Другой Бундэслізе. У студзені 2017 года перабраўся ў амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Сіці», у 2019 годзе стаў капітанам каманды.

У снежні 2020 года перайшоў у «Остын», які ў сезоне 2021 дэбютаваў у МЛС.

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі 7 чэрвеня 2011 года ў матчы супраць зборнай Швецыі[5].

Дасягненні правіць

ХІК

Зноскі

  1. Alexander Ring // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Ring // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Alexander Ring ja HJK tekivät sopimuksen — Ilta-Sanomat Архівавана 4 верасня 2012.. iltasanomat.fi
  4. Ring to Germany? mtv3.fi
  5. ЕВРО — Швеция-Финляндия Архівавана 20 студзеня 2015.. UEFA.com

Спасылкі правіць