Алексіс Санчэс

чылійскі футбаліст

Але́ксіс Алеха́ндра Са́нчэс Са́нчэс (ісп.: Alexis Alejandro Sánchez Sánchez; нар. 19 снежня 1988, Такапілья, Чылі) — чылійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Футбол
Алексіс Санчэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алексіс Алехандра Санчэс Санчэс
Нарадзіўся 19 снежня 1988(1988-12-19)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
Рост 168 см
Вага 62 кг
Пазіцыя нападнік, крайні атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Інтэрнацыянале
Нумар 70
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Чылі Кабрэлоа
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Чылі Кабрэлоа 47 (12)
2006—2011 Італія Удзінезэ 95 (20)
2006—2007   Чылі Кола-Кола 32 (5)
2007—2008   Аргенціна Рывер Плэйт 23 (4)
2011—2014 Іспанія Барселона 88 (38)
2014—2018 Англія Арсенал 122 (60)
2018—2020 Англія Манчэстэр Юнайтэд 32 (3)
2019—2020   Італія Інтэрнацыянале 22 (4)
2020—2022 Італія Інтэрнацыянале 57 (12)
2022—2023 Францыя Марсель 35 (14)
2023— Італія Інтэрнацыянале
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Чылі Чылі (да 20) 12 (2)
2006— Чылі Чылі 155 (50)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубак Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Раннія гады правіць

 
Падчас выступаў за «Кола-Кола»

Санчэс з’яўляецца выхаванцам чылійскага клуба «Кабрэлоа». Дэбютаваў за клуб у вельмі юным узросце і ўжо да 18 гадоў стаў важным іграком асновы і лічыўся адным з самых таленавітых ігракоў Паўднёвай Амерыкі.

«Удзінезэ» правіць

У 2006 годзе ён быў набыты «Удзінезэ» за 3 мільёны долараў і адразу быў аддадзены ў арэнду клуба «Кола-Кола». Санчэс правёў за клуб амаль 50 матчаў і забіў 9 галоў. Наступны сезон ён правёў у аргенцінскім клубе «Рывер Плэйт». У 2008 годзе «Удзінезэ» не стаў аддаваць Санчэса ў арэнду, і ігрок паступова заваяваў месца ў аснове італьянскага клуба. Летам 2008 года хадзілі чуткі аб яго пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд», дзе Санчэс павінен быў замяніць Крыштыяну Раналду ў выпадку пераходу апошняга ў «Рэал», але пераход Алексіса не адбыўся.

«Барселона» правіць

21 ліпеня 2011 года быў набыты каталонскай «Барселонай», па словах прадстаўнікоў «Барселоны» за 26, а па словах прадстаўнікоў «Удзінезэ» за 43 млн еўра[3][4]. У новым клубе футбаліст абраў 9 нумар[5].

Алексіс, такім чынам, стаў першым чылійцам, які гуляў за «Барселону»[6]. У інтэрв’ю галоўны трэнер каталонцаў заявіў, што Санчэс яму спадабаўся тым, што можа згуляць на ўсіх трох атакуючых пазіцыях, ён паказвае інтэнсіўныя абарончыя навыкі[7].

Яго дэбютны сезон у «Барселоне» быў часткова азмрочаны кароткатэрміновымі траўмамі. Санчэс дэбютаваў 14 жніўня 2011 года ў матчы Суперкубка Іспаніі, аднак атрымаў траўму сцягна пасля барацьбы з Марселу[8]. Ужо праз два тыдні Санчэс вярнуўся ў асноўную групу ігракоў і выйшаў на замену ў матчы Суперкубка Еўропы, дзе «Барса» атрымала перамогу з лікам 2:0. У верасні Алексіс дэбютаваў у Ла Лізе і нават забіў гол у пераможным з лікам 5:0 матчы супраць «Вільярэала». Аднак праз тыдзень, 10 верасня 2011 года чыліец пакінуў пляцоўку на насілках пасля 30 хвілін матча ў супрацьстаянні з «Рэал Сасьедадам». Санчэс вярнуўся да гульняў 1 лістапада 2011 года ў выязным матчы супраць чэшскай «Вікторыі»[9]. 10 снежня 2011 года ён забіў гол у браму «Рэала» ў пераможным матчы (1:3).

14 лютага 2012 года Санчэс забіў свае першыя галы ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму «Барселона» атрымала перамогу з лікам 3:1 у матчы супраць «Баера».

10 лютага 2013 года Санчэс забіў свой першы гол у Ла Лізе 2012/13 у хатнім матчы супраць «Хетафэ», які скончыўся з лікам 6:1[10]. З лютага Санчэс забіў у матчах супраць «Дэпартыва», «Мальёркі», басконскага «Атлетыка», «Бетыса», мадрыдскага «Атлетыка» і «Эспаньёла» да канца сезона.

5 студзеня 2014 года нападнік аформіў свой першы хет-трык у складзе «Барселоны» ў пераможным з лікам 4:0 матчы супраць «Эльчэ»[11].

«Арсенал» правіць

10 ліпеня 2014 года Санчэс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з «Арсеналам», як паведамляецца, сума трансферу склала каля 30—35 млн фунтаў стэрлінгаў[12][13]. У складзе лонданскай каманды стаў адным з лідараў.

Улетку 2017 года нападніка планаваў набыць «Манчэстэр Сіці», з галоўным трэнерам якога Хасепам Гвардыёлам Санчэс працаваў у «Барселоне». Аднак «Арсенал» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 ён пачаў у складзе лонданцаў.

«Манчэстэр Юнайтэд» правіць

У студзені 2018 года ў абмен на Генрыха Мхітарана перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд»[14].

«Інтэрнацыянале» і «Марсель» правіць

У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да італьянскага «Інтэрнацыянале»[15]. У жніўні 2020 года перайшоў у клуб на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[16]. У жніўні 2022 года кантракт з міланскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[17], і неўзабаве Санчэс далучыўся да французскага «Марселя». У жніўні 2023 года вярнуўся ў «Інтэрнацыянале»[18].

Міжнародная кар’ера правіць

 
Санчэс у кашулі нацыянальнай зборнай Чылі

Санчэс дэбютаваў за зборную, калі яму яшчэ не было 18, і выклікаецца ў яе склад і дагэтуль. У 2010 годзе быў уключаны ў заяўку чылійцаў на чэмпіянат свету.

У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Амерыкі, забіўшы вырашальны пенальці ў пасляматчавай серыі фінальнага матча супраць Аргенціны.

Дасягненні правіць

«Кола-Кола»:

«Рывер Плейт»:

«Барселона»:

«Арсенал»:

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы правіць

  1. http://www.fifa.com/fifa-tournaments/players-coaches/people=228627/index.html
  2. Alexis Sánchez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Санчес обошелся «Барсе» гораздо дороже, чем все думают. Чемпионат.com
  4. El Barça fitxa Alexis Sánchez(недаступная спасылка). Lloc web oficial del FC Barcelona
  5. Алексис Санчес выбрал себе номер в «Барселоне» Футбольные трансферы
  6. Barça sign Alexis Sánchez Архівавана 29 ліпеня 2012.. FC Barcelona
  7. Alexis Sanchez joins Barcelona from Udinese for £23m. BBC Sport
  8. Alexis Sanchez sidelined one week with injury. Barcaloco.com.
  9. Report: Viktoria Plzen v Barcelona(недаступная спасылка). Soccernet.espn.go.com
  10. Sanchez relieved to break goal drought. ESPN
  11. First hat trick for Alexis Sánchez. FC Barcelona.
  12. Alexis Sanchez agrees to join Arsenal. Arsenal.com.
  13. Alexis Sanchez: Barcelona forward signs for Arsenal. BBC Sport.
  14. «МЮ» объявил о трансфере Санчеса, «Арсенал» — Мхитаряна. by.tribuna.com
  15. «Интер» арендовал Санчеса у «МЮ». by.tribuna.com
  16. Санчес заключил с «Интером» контракт до 2023 года. Клуб подписал его бесплатно. by.tribuna.com
  17. «Интер» объявил о расторжении контракта с Алексисом Санчесом. football.by
  18. Алексис Санчес вернулся в "Интер" (руск.). football.by (26 жніўня 2023). Праверана 26 жніўня 2023.

Спасылкі правіць