Алексі Клод Клеро

Алексі Клод Клеро (фр. Alexis Claude Clairaut або фр. Clairault, 7 мая 1713, Парыж - 17 мая 1765, там жа) — французскі матэматык і астраном, член Парыжскай Акадэміі (1731), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі Навук (1754).

Алексі Клод Клеро
Alexis Claude Clairaut
Дата нараджэння 13 мая 1713(1713-05-13)[1][2]
Месца нараджэння Парыж
Дата смерці 17 мая 1765(1765-05-17)[3][4][…] (52 гады)
Месца смерці Парыж
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, матэматык, механік, фізік
Навуковая сфера матэматыка, астраномія, геадэзія
Месца працы
Вядомыя вучні Патрык д'Арсі
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (27 кастрычніка 1737)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Клеро нарадзіўся ў сям'і парыжскага выкладчыка матэматыкі. Ужо ва ўзросце дванаццаці гадоў ён здзівіў парыжскіх акадэмікаў сваёй працай аб некаторых крывых чацвёртага парадку, і яны наладзілі Клеро цэлы экзамен, каб пераканацца ў яго аўтарстве. Экзамен Клеро вытрымаў.

У 1729 годзе 16-гадовы Клеро прадставіў той жа акадэміі новы трактат: "Даследаванні аб крывых дваякай крывізны". Гэтая кніга паклала пачатак адразу тром геаметрычным дысцыплінам: аналітычнай геаметрыі ў прасторы (Дэкарт займаўся плоскімі крывымі), дыферэнцыяльнай геаметрыі і начартальнай геаметрыі.

Шэфства над юным талентам узяў П'ер Луі дэ Маперцюі, які адвёз Клеро ў Базель слухаць лекцыі Іагана Бернулі. Па вяртанні (1731) васемнаццацігадовай Клеро быў абраны членам (ад'юнктам) Парыжскай акадэміі - беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі Акадэміі.

Гл. таксама правіць

Галоўныя сачыненні Клеро правіць

  • «Théorie de la figure de la Terre» (Тэорыя формы Зямлі)
  • «Théorie de la Lune» (Тэорыя руху Месяца)
  • «Tables de la Lune» (Табліцы руху Месяца)
  • «Théorie du mouvement des comètes» (Тэорыя руху камет)

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.331

Спасылкі правіць