Алекс Юшчанка, сапр. Аляксей Якаўлевіч Юшчанка (2 жніўня 1917, с. Харужаўка, Недрыгайлаўскі раён, Сумская вобласць, Украіна — 27 снежня 2008) — украінскі паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Алекс Юшчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 ліпеня (2 жніўня) 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2008(2008-12-27) (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Нежынскі настаўніцкі інстытут (1939).

Творчасць правіць

Дэбютаваў у друку ў 1935 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Да роднай зямлі» (1945), «Мая вясна» (1949), «Над шырокім Дняпром» (1951), «Людзі і кветкі» (1959), «Шаўчэнка ідзе па свеце» (1964), «Споведзь» (1971), «Родныя зоры» (1972), «Слова пра сяброў» (1976), «Цішыня ў росным вянку» (1981), «Высокая хваля» (1984) на тэмы дружбы народаў, працоўных будняў, Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар гумарыстычнага зборніка «Дружным пяром» (1973), кніг нарысаў і ўспамінаў «Бяссмертнікі» (кн. 1—3, 1974—1982), «У памяці маёй» (1986). Аўтар вершаў пра Беларусь, артыкулаў пра творчасць В. Быкава, А. Зарыцкага, Я. Коласа, І. Мележа, Р. Няхая, М.Танка. Прысвяціў вершы Я. Купалу, Я. Коласу, М. Танку, баладу «Абеліск у стэпе» В. Быкаву. Перакладаў на ўкраінскую мову творы беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Х. Жычка, А. Зарыцкі, Г. Каржанеўская, Г. Кляўко, М. Маляўка, М. Міровіч, В. Рагойша, М. Танк, М. Чарняўскі, У. Шахавец.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Юшчанка, А. Калі ласка!. — Мн., 1963.
  • Ющенко, А. Радуюсь каждому дню. — М., 1977.
  • Ющенко, А. Сердце матери. — М., 1981.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Юшчэнка Алекс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і іншыя]. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 223.