Алена Андрэеўна Кіш

Алена Андрэеўна Кіш (1889 або 1896, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён Беларусі — 1949) — беларуская мастачка-прымітывістка, аўтарка маляваных дываноў.

Алена Андрэеўна Кіш
Фатаграфія
Дата нараджэння 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 1949
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцця хадзіла па вёсках і малявала дываны, часам за кавалак хлеба. Апошнія свае гады жыла ў малодшай сястры. Скончыла жыццё самагубствам, кінулася ў раку.[1]

Звесткі пра жыццё Алены Кіш і яе творы сабраны праз значны час пасля смерці мастачкі з ініцыятывы мастака Уладзіміра Басалыгі, які бачыў яе дываны ў дзяцінстве.

Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея.

Творчасць правіць

Дываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і іншыя выраблены ў шматлікіх варыянтах[2]), адметны кампазіцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаннем і ўнікальнай вобразнасцю. Ёсць меркаванне, што змест твораў Алены Кіш звязаны з біяграфіяй мастачкі і ўяўленнем пра «жаночую долю» і марай пра «рай»[3]. Блізкасць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасці прапрацаваных дэталяў, лакальнасці колераў, шырокім выкарыстанні раслінных элементаў, акаймоўцы дываноў.

У снежні 2013 года адбылася выстаўка маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка падрыхтавана мастацтвазнаўкай Таццянай Бембель разам з беларускім мецэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі[4]. Адкрываў вернісаж дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», мастацтвазнавец Мікалай Паграноўскі[5].

Памяць правіць

 

У 1996 годзе, да 100-годдзя нараджэння мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай.

У 2010 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» створана дакументальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай»[6], рэжысёр Галіна Адамовіч.

Алена Кіш сярод гераінь аповесці Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць».

Зноскі

  1. Бройка, Каця. Дзе знайсці беларускі рай? Распавядаем пра маляваныя дываны Алены Кіш . onliner.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 23 мая 2023.
  2. Басалыга У. Не пагарджаць святым сваім мінулым // «Мастацтва». 1992. № 12. С. 50-52.
  3. Оксана Коврик. Женский лик белорусской маляванкі // Женщины на краю Европы. Сб. статей. Ред. Е. Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С. 364—378.
  4. Константин Церетели: как сочетаются грузинский лев и белорусский банк - infobank.by. web.archive.org (11 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2024.
  5. Выставка "маляванок" Алены Киш: произведения искусства, которые теперь пылятся на чердаках(недаступная спасылка). web.archive.org (24 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 10 красавіка 2024.
  6. Маляваны рай Алёны Киш, режиссёр Галина Адамович, 2010(нявызн.). Праверана 10 красавіка 2024.

Літаратура правіць

  • Алена Кіш: [Дываны маляваныя ] // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1985. — Т. 2. — С. 385—386.
  • Дзядзюля, С. Свет, сплецены з мараў: [Трагічнае жыццё Алены Кіш] / С. Дзядзюля // Мін. праўда. — 1993. — 21 кастр.
  • Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 42-44.
  • Кіш Алена: [Маляваныя дываны] // Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. — Мн., 1989. — С. 307—308.
  • Кіш Алена Андрэеўна // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1986. — Т. 3. — С. 61.
  • Кіш Алена Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 314.
  • Кулік, Я. Памяці Алены Кіш — выдатнай народнай мастачкі / Я. Кулік // Мастацтва. — 1994. — № 1. — С. 20.
  • Сахута, Е. М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии: [Творчасць А.Кіш ] / Мн., 1982. — С. 96.
  • Сахута, Я. Райскі сад: [А.Кіш і яе дываны] // Мастацтва Беларусі. — 1988. — № 3. — С. 57-58.
  • Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастацтва: [Альбом. Работы А.Кіш]. — Мн., 1980. — С. 155.
  • Святлова, Ж. Паміж двума сусветамі: [Адраджэнне А. Кіш] / Ж.Святлова // Слава працы. — 1995. — 4 кастр.
  • Пракарына, І. Алена Кіш // Слава працы. — 1995. — № 7. — С. 2
  • Тарасюк, Л. Алена Кіш: [Вершы] / Л.Тарасюк // ЛІМ. — 1993. — 3 снеж. — С. 9.
  • Таямніцы народнай душы: [А. Кіш] // Мастацтва. — 1992. — № 12. — С. 47-52.
  • Ягоўдзік, У. І. Алена Кіш: [Альбом] / У. І. Ягоўдзік. — Мн.: Беларусь, 1990. — С. 39.
  • Ягоўдзік, У. І. Райскія сны Алены Кіш // Ягоўдзік У. І. Белыя рысы на чорным полі. — Мн., 1995. — С. 179—199.
  • Ягоўдзік, У. І. Хто такая Алена Кіш: [Алена Кіш — майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і проста жанчына] / Уладзімір Ягоўдзік // Работніца і сялянка. — 1992. — № 5/6. — С. 7.

Спасылкі правіць