Алена Аркадзьеўна Кабішчар-Якерсон

Алена Аркадзьеўна Кабішчар-Якерсон (23 сакавіка 190319 лістапада 1990[1]) — савецкі жывапісец і графік.

Алена Кабішчар-Якерсон
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Алена Аркадзеўна Кабішчар
Дата нараджэння 23 сакавіка 1903(1903-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1990(1990-11-19) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  СССР
Род дзейнасці мастачка
Вучоба

Біяграфія правіць

Вучылася ў мастацкай студыі Юдэля Пэна. З 1918 па 1921 год вучылася ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1921 годзе выйшла замуж за Д. Якерсона. Разам з мужам пераехала ў Маскву. З 1921 па 1923 вучылася ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях. З 1927 года ўдзельнічала ў выстаўках. З 1925 па 1929 год працавала ў Дзяржаўным Цэнтральным музеі народазнаўства, затым фальклорным кабінеце Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1930—1940-я гады выконвала скульптурныя, жывапісныя і манекенавыя працы для розных устаноў. З 1950 па 1958 год працавала мастаком у Маскоўскім аддзяленні Мастацкага фонду СССР.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кичина Е. М. Переписка Ю. М. Пэна с Д. А. и Е. А. Якерсонами и И. Е. Мальциным // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Вып.2. Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 76-90.
  • Шишанов, В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов. // Малевич. Классический авангард. Витебск — 11: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2009. — С. 42—55.[1]
  • Казовский Г. Художники Витебска. Иегуда Пэн и его ученики. = Kasovsky G. Artists from Vitebsk. Yehuda Pen and his pupils. Москва: «Имидж», 1992.