А́лена Ла́дава (чэшск.: Alena Ladová; 29 снежня 1925, ПрагаЧэхаславакія — 25 чэрвеня 1992, ПрагаЧэхаславакія) — чэская мастачка, кніжны ілюстратар, сцэнограф і пісьменніца.

Алена Ладава
чэшск.: Alena Ladová
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 снежня 1925(1925-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1992(1992-06-25) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Чэхаславакія
Бацька Josef Lada[d]
Род дзейнасці мастачка, пісьменніца, ілюстратарка
Жанр ілюстрацыя
Вучоба Акадэмія прыкладных мастацтваў у Празе
Уплыў Эміль Філа
Подпіс Выява аўтографа

Біяграфія правіць

 
Аўтограф Алены Ладавы

Першыя ўрокі жывапісу атрымала ў свайго бацькі народнага мастака ЧССР Ёсефа Лада (1887—1957). Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася маляванню ў Дзяржаўнай Школе графічных мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Карала Тондла. Затым на працягу аднаго года працавала ў Зліне, на кінастудыі Kudlov, дзе захапілася складанай прыгажосцю анімацыйных фільмаў. Стала таленавітым мультыплікатарам. У 1948 годзе скончыла Акадэмію прыкладных мастацтваў у Празе. Вучылася ў прафесара Эміля Філа.

Творчасць правіць

Алена Ладава — вядомы ілюстратар дзіцячых кніг. Праілюстравана больш чым 90 кніг для дзяцей. У 1963 годзе напісала і праілюстравала кнігу «Můj táta Josef Lada» (Мой бацька Ёсеф Лада), дзе распавяла кранальныя гісторыі свайго дзяцінства.

Яе малюнкі часта друкаваліся ў газетах і часопісах для дзяцей, календарах і калядных паштоўках. Ладава зрабіла дызайн сцэны і касцюмы для 16 праектаў чэшскага тэлебачання. Сцэнаграфічная працы мастачкі ўдзельнічалі ў пастаноўках на сцэнах многіх тэатраў Чэхаславакіі. Першы вопыт яе тэатральнай сцэнаграфіі адбыўся ў 1946 годзе, калі яна стварыла афармленне сцэн і касцюмаў да спектакля «Zlodějská Komedie» Ёсефа Томана (Тэатр імя 1 мая — сёння Пражскі нацыянальны тэатр оперы). Апошні тэатральны праект Алены адбыўся ў 1986 годзе, калі яна працавала над драматычнай казкай Ёсефа Лады «Bubáci hastrmani» ў муніцыпальным тэатры ў Кладне.

У цяперашні час у Грусіце дзейнічае пастаянная выстава яе фатаграфій і ілюстрацый, якая з’яўляецца часткай калекцыі Мемарыялу Ёсефа Лады і яго дачкі Алены.

Пахавана ў Празе на Ольшанскіх могілках.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. BillionGraves — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць