Алена Мікалаеўна Токар

Алена Мікалаеўна Токар (укр.: Олена Миколаївна Токар; нар. 21 чэрвеня 1987, Наваташкаўскае, Варашылаўградская вобласць, СССР) — украінская оперная спявачка, сапрана.

Алена Мікалаеўна Токар
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1987(1987-06-21) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Жанры класічная музыка
olenatokar.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і кар’ера правіць

Нарадзілася ў пасёлку Наваташкаўскае ў Папаснянскім раёне Луганскай вобласці.

У 2002—2006 гадах вывучала вакал у каледжы мастацтваў і культуры ў Луганску ў вядомай спявачкі Людмілы Мінасаян[1], затым у Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага ў класе С. П. Бузіны і Э. Х. Коласавай[2]. З 2010 года працягвала вучобу ў Германіі ў Лейпцыгскім універсітэце музыкі і тэатра ў класе Рэгіны Вернер-Дзітрых.

Спявачка прымала ўдзел ў майстар-класах Крысты Людвіг, Ілеаны Котрубас, Міхаэля Шадэ, Маціяс Герне.

З 2010 года — салістка дзяржаўнай оперы ў Лейпцыгу[3], таксама з велізарным поспехам выступае на оперных сцэнах у Германіі, Нарвегіі, Індыі і прымае ўдзел у оперных фестывалях. Выканала каля 20 оперных партый лірыка-каларатурнага сапрана, у тым ліку ролі Віялеты, Мімі і Мюзеты, Сюзаны, Паміны і Папагены, Мікаэлы, Ліу, Маргарыты, Джульеты ў оперы Гуно, Русалкі ў аднайменнай оперы Дворжака[4] і іншыя.

Узнагароды правіць

  • Гран-пры на міжнародным конкурсе вакалістаў імя Барыса Гмыры (2008)[5]
  • Фіналістка міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Феруча Тальявіні ў Ландсбергу (2010)[6]
  • Фіналістка міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Франсіска Віньяса ў Барселоне (2012)[7]
  • 1-я прэмія на конкурсе імя Лортцынга ў Лейпцыгу (2012)[8]
  • 1-я прэмія на міжнародным музычным конкурсе ARD (2012)[9]
  • Фіналістка конкурсу BBC Cardiff «Спявачка свету» (2013)[10]
  • Прыз Крысціны Кюне фестывалю ў Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (2016)[11]

Крыніцы правіць

  1. Olena Tokar, Сопрано | Биография (руск.). Operabase. Праверана 7 красавіка 2024.
  2. Olena Tokar (англ.). Berlin Philharmonic Chamber Orchestra. Праверана 7 красавіка 2024.
  3. Leipzig, Oper. Künstler (англ.). Oper Leipzig. Праверана 7 красавіка 2024.
  4. Olena Tokar | felsnerartists.com. www.felsnerartists.com. Праверана 7 красавіка 2024.
  5. Biografie Olena Tokar (руск.). olenatokar.com. Праверана 7 красавіка 2024.
  6. Leipzig, Oper. Olena Tokar (ням.). Oper Leipzig. Праверана 7 красавіка 2024.
  7. Olena Tokar | felsnerartists.com. www.felsnerartists.com. Праверана 7 красавіка 2024.
  8. Leipzig, Oper. Olena Tokar (ням.). Oper Leipzig. Праверана 7 красавіка 2024.
  9. Dorothee Binding und Christian Berges, Bayerischer Rundfunk. 1. Preisträgerin Gesang 2012: Olena Tokar (ням.). www.br.de (21 верасня 2012). Праверана 7 красавіка 2024.
  10. Olena Tokar, Stephan Genz, Berner Symphonieorchester & Graziella Contratto (англ.). HIGHRESAUDIO. Праверана 7 красавіка 2024.
  11. Erster Christine Kühne-Preis an Olena Tokar (ням.). festspiele-mv.de. Праверана 7 красавіка 2024.