Алена Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкевіч (15 мая 1930, в. Лонскія Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці — 16 кастрычніка 2022, Манчэстэр) — беларуская грамадская дзяячка ў Вялікабрытаніі.

Алена Міхалюк
Дата нараджэння 15 мая 1930(1930-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 2022(2022-10-16) (92 гады)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазней трапіла ў беларускі лагер для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу.

У 1947 годзе прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 годзе пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Член ЗБВБ з 28 ліпеня 1947 года. У 1960-х гадах аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане і следам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—1970 гадах працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1982 годзе была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Англа-беларускага таварыства. Пасля смерці мужа ў 1995 годзе пераехала з Лондана ў Манчэстэр. З 1997 па 2013 гады займала пасаду старшыні ЗБВБ.

Адыйшла з жыцця 16 кастрычніка 2022 года[1]. Пахавана на Паўднёвых могілках (Манчэстэр).

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2][3].

Зноскі

Літаратура правіць