Аленевы грыб, плютэй аленевы[1] (Pluteus cervinus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Плютэй (Pluteus) сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).

Аленевы грыб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pluteus cervinus (Schaeff.) P. Kumm., 1871

Сінонімы
  • Agaricus cervinus Schaeff., 1774basionym
  • Agaricus pluteus Batsch, 1783
  • Agaricus curtisii Berk., 1849
  • Pluteus curtisii (Berk.) Sacc., 1887
  • Agaricus fertilis Pers., 1801
  • Gymnopus fertilis (Pers.) Gray, 1821

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  181527
EOL  2920841
MB  114780

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10[1] см, шэрага або шэра-карычневага колеру, шаўкавістая, звычайна сухая, паласатая па краі. У маладых грыбоў шапка мае форму званочка, потым распасцёртая. Мякаць белая, з пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, тоўстыя. Колер пласцінак спачатку белы, потым яны становяцца ружаватымі ад споравага парашку. Ножка шчыльная, белая з чорнымі валокнамі, часта патоўшчаная каля асновы.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Грыб пашыраны ва ўмераных зонах на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Растуць у лясах і садах на пнях і каля іх, гніючых ствалах і галінах лісцевых парод дрэў, пілавінні, на месцах высечак. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені — верасні.

Ядомы грыб. У тундры — ласунак аленяў[1].

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць