Алесь Жамойцін

беларускі паэт

Алесь Жамо́йцін[1], поўнае імя Аляксандр Пятровіч Жамойцін (7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён) — беларускі паэт.

Алесь Жамойцін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 жніўня 1955(1955-08-07) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

 
Алесь Жамойцін

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат (1972), працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 гадах — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 — апілоўшчык у Баранавічах. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). У 1978—1985 гадах — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільнюсе).

З 1988 года — навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна.

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989 года).

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989), філасофска-публіцыстычных эсэ і артыкулаў пра К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча і інш.

Зноскі

Літаратура правіць