Алесь Мікалаевіч Чаркашын

Алесь Мікалаевіч Чаркашын (27 верасня 1982, Брэст, Беларуская ССР — 28 жніўня 2015, Запарожжа, Украіна) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Тарас». «Народны Герой Украіны» (пасмяротна).

Алесь Мікалаевіч Чаркашын
Псеўданім "Тарас"
Дата нараджэння 27 верасня 1982(1982-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 2015(2015-08-28) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Добраахвотніцкі Украінскі Корпус
Званне Радавы/Капелан
Часць 5-ы асобны батальён ДУК
Тактычная група «Беларусь»
Бітвы/войны Вайна на ўсходзе Украіны
Узнагароды і званні
Медаль Ордэна Пагоні People's Hero of Ukraine
Вонкавыя відэафайлы
Алесь Чаркашын. «Не здавайся!» - Кліп
«Алесь Чаркашын. Не здавайся!», дак. фільм, рэж. Антось Цялежнікаў, 2016

Біяграфія правіць

Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў членам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года — у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення арганізацыі[1]. Удзельнічаў у Плошчы 2010[2].

Вучыўся ў Таўрычаскім хрысціянскім інстытуце ў горадзе Херсон[1].

У 2014 годзе добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь»[1].

Са студзеня 2015 года браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, у раёне горада Данецк[1].

Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасійскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года паблізу вёскі Белая Камянка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. 28 жніўня 2015 года памёр у шпіталі.

Пахаваны ў вёсцы Камяніца Жыравецкая, Брэсцкі раён, Беларусь.

Пасля смерці засталіся бацькі і двое братоў.

Узнагароды і ўшанаванне памяці правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в г Черкашин Олександр Миколайович (укр.)
  2. R.I.P. Алесь Чаркашын — Героі не паміраюць
  3. Белсат. У Менску прэзентуюць кружэлку Алеся Чаркашына «Не здавайся!».
  4. Белсат. У Віцебску пасадзілі дрэвы ў гонар беларускіх ваяроў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага.
  5. Радыё Свабода. <span style="" lang="(укр.)" >У Києві відкрили меморіальну дошку загиблим у боротьбі за Україну громадянам Білорусі (фотогалерея)(нявызн.).
  6. Белсат. У Берасці ўсталявалі помнік Алесю Чаркашыну.
  7. Белсат. У Чаркасах пасмяротна ўганаравалі Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку.
  8. Белсат. «Удзел у АТО – яго асабісты выбар». На магіле Алеся Чаркашына сабраліся сябры і родныя.
  9. Белсат. У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына (ФОТА).
  10. Белсат. У Варшаве пройдзе вечар памяці Алеся Чаркашына.
  11. Радыё Рацыя. У Берасці ўшанавалі памяць добраахвотніка Алеся Чаркашына(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019.
  12. Радыё Рацыя. У Беластоку памяць Алеся Чаркашына ўшанавалі турнірам па стральбе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2023.
  13. Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні

Спасылкі правіць