Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі

кампазітар, збіральнік беларускага песенна-танцавальнага фальклору

Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі (2 красавіка 1949, г. Лагойск Мінскай вобласці — 10 жніўня 2016, г. Мінск) — беларускі кампазітар, дырыжор, педагог, збіральнік беларускага фальклору.

Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі
Дата нараджэння 2 красавіка 1949(1949-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 2016(2016-08-10) (67 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Яўген Аляксандравіч Глебаў
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музычны педагог, фалькларыст
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лагойску. Скончыў інстытут імя Гнесіных у Маскве (1975) і Беларускую кансерваторыю (1984, клас Яўгена Глебава). У 1973 годзе разам з Глебавым заснаваў у Мінскім музычным вучылішчы аддзяленне народна-харавых спеваў. З 1973 года выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі. Музычны кіраўнік ансамбля «Харошкі», квартэта «Купалінка», групы-капэлы аўтэнтычнага фальклору «Агмень». Член Саюза кампазітараў Беларусі. У верасні 2016 года ў Мінску створаны народны хор імя Алеся Рашчынскага[1][2].

Творчасць правіць

  • Сімфонія (1983)
  • Араторыя «Смутак памяці» на вершы М. Танка, У. Дзюбы, А. Салтука, Л. Пранчака (1984)
  • Кантата «Дзіцячыя песні» на народныя словы (1982)
  • Канцэрты ― для хору а капэла, для цымбалаў і аркестра беларускіх народных інструментаў (1983―1986); сюіты
  • «Ігравыя песні», «Гродзенскія песні», «Вяснавыя карагоды», балады, варыяцыі, санаты і п’есы для аркестра і ансамбля народных інструментаў
  • Апрацоўка беларускіх народных песень, артыкулы аб музычным фальклоры[3].

Зноскі

  1. Алесь Рашчынскі. Pawet #33 (1288).
  2. Рашчынскі Алесь Уладзіміравіч // Белорусская энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13.
  3. Рашчынскі Аляксандр Уладзіміравіч // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1987. — Т. 4. — С. 508.

Спасылкі правіць