Алеся (опера)

опера

«Алеся» (Дзяўчына з Палесся) — опера кампазітара Яўгена Цікоцкага, упершыню пастаўленая ў снежні 1944 года ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі[2] рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Пакроўскім.

Алеся
Алеся
Афіша/постар/сцэна
Сцэна з оперы, 1944
Жанр опера
Заснаваны на аднайменнай п'есе Е. Троіцкага[1]
Аўтар лібрэта П. Броўкі і Я. Рамановіча
Кампазітар Я. К. Цікоцкі
Дырыжор Пятрусь Броўка і Яўген Сцяпанавіч Рамановіч
Рэжысёр Б. А. Пакроўскі  (руск.)
Акцёры З. І. Бабій
Л. П. Александроўская
Л. І. Галушкіна
К. М. Галкоўскі[2]
Краіна БССР
Год 1944
Пастаноўкі 24 снежня 1944, 8 лістапада 1947, 24 красавіка 1949, 7 лютага 1952, 14 красавіка 1967

Гісторыя стварэння правіць

Я. К. Цікоцкі пачаў пісаць оперу ў 1942 годзе ў Маскве, дзе ён удзельнічаў у арганізацыі канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі. Ужо ў другой палове 1943 яна была начарна завершана. Вядома, і лібрэта, і музычная драматургія мелі патрэбу ў дапрацоўцы. Яна вялася нават пасля таго, як была ажыццёўлена першая пастаноўка. Больш за 10 гадоў аўтары і тэатр працягвалі паляпшаць спектакль. Опера перажыла 5 рэдакцый[3].

Пастаноўкі правіць

 
Дэкарацыя да оперы «Дзяўчына з Палесся». С. Нікалаеў. 1953

Кампазітар неаднаразова вяртаўся да свайго сачынення, дамагаючыся большай абагульненасці і цэласці. Ён перапрацаваў драматургію, увёў новыя персанажы і выключыў некаторыя старыя. Опера была пастаўлена ў розных рэдакцыях 4 разы і яшчэ ў адной пастаноўцы быў выкарыстаны яе музычны матэрыял[4][5]:

Усе пастаноўкі адбываліся на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета.

Сюжэт правіць

У аснове сюжэту ляжаць адносіны двух закаханых Сяргея і Алесі на фоне партызанскай барацьбы ў час Вялікай Айчыннай вайны[4].

Акцёры правіць

Узнагароды і водгукі правіць

Музыка спектакля ў 1968 годзе ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР[5].

Як адзначала[3] музыказнавец Арыядна Ладыгіна, пляменніца Л. П. Александроўскай, «Музычная характарыстыка галоўнай гераіні оперы досыць разнапланавая і дынамічная, дазваляе выканаўцы раскрыць багатую гаму перажыванняў. Гераічны пачатак, які, безумоўна, дамінуе, не перашкаджае ў той жа час і пранікнёнай, мяккай лірыцы. Глыбока хвалююць, прама-ткі хапаюць за душу трагічныя інтанацыі арыі „Гора край наш агарнула“ ці песня Алесі „Чаго зоранькi, зоркi ясныя“».

Цікавыя факты правіць

  • Большасць артыстаў хору падчас першай пастаноўкі оперы былі апранутыя ва ўласныя касцюмы, у якіх яны партызанілі[3].
  • Саламон Міхайлавіч Міхоэлс памёр у Мінску, куды ён прыехаў спецыяльна на прэм'еру спектакля «Канстанцін Заслонаў», намінаванага на Дзяржпрэмію і оперы «Алеся»[14][15]

Зноскі

  1. Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  2. а б Е. Тикоцкий. Опера «Алеся» (фрагменты). Л. Галушкина, М. Галковский, В. Чернобаев, И. Сорокин, дир. Г. Дугашев (руск.)
  3. а б в Партер уж полон, ложи блещут…(недаступная спасылка) (руск.)
  4. а б Опера Евгения Тикоцкого «Алеся» («Девушка из Полесья») Архівавана 13 мая 2012. (руск.)
  5. а б в г д е ё Евгений Карлович Тикоцкий (1893—1970)(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Ворвулев Николай Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  7. Ніжнікава ў ролі Марфачкі
  8. КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
  9. Шыкунова Ірына Сямёнаўна
  10. Шимко Т. И.
  11. Златова Л. И.
  12. Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
  13. Сердобов Николай Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 568. — 737 с.
  14. Всесильный Шах и мудрый Эскин (руск.)
  15. И ВЕЧНЫЙ ПЛАЧ ИЕРЕМИИ…

Спасылкі правіць