Алехна Судзімонтавіч

ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі

Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (14481477), намеснік полацкі (14631477), ваявода віленскі1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі1478)[2].

Алехна Судзімонтавіч
польск.: Olechno Sudymuntowicz
Герб «Пагоня»
Герб «Пагоня»
7-ы ваявода віленскі
1477 — 1491
Папярэднік Міхал Кезгайлавіч
Пераемнік Мікалай Радзівіл Стары
староста гарадзенскі[d]
канцлер вялікі літоўскі
1477 — 1491
Папярэднік Міхал Кезгайлавіч
Пераемнік Мікалай Радзівіл Стары
падчашы вялікі літоўскі
1448 — 1477
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 1491(1491)
Род Судзімонтавічы[d]
Бацька Судзімонт Доргевіч
Жонка Ядвіга з Манівідаў[d]
Дзеці Соф’я Судзімонтаўна[d] і Ядвіга Судзімонтаўна[d]
Дзейнасць Обер-шэнк

Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гняздзілава, Запонне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.

Біяграфія правіць

З літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тай прычыны, што яго продкі не атрымалі герб у першай палове XV ст., карыстаўся «Пагоняй».

Упершыню згадваецца пад 1446, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Новагародку. У 14491453 был падкоморыем вялікага князя Казіміра, якому абавязаны сваім кар'ерным узростам. У 14581459 быў намеснікам гарадзенскім.

Ажаніўся з Ядвігай, дачкой Івашкі Манівідавіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Часам сярод дачок згадваюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Святохна, што аднак не мае пераканаўчага пацверджання ў гістарычных крыніцах[3].

Зноскі

  1. Wiśniewski J. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny: geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
  2. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  3. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.

Літаратура правіць