Алея Класікаў — скульптурны комплекс у парку «Штэфан чэл Марэ» горада Кішынёва. Па абодва бакі алеі на пастаментах з чырвонага паліраванага граніту ўсталяваны бронзавыя бюсты пісьменнікаў і грамадска-палітычных і культурных дзеячаў Малдовы. Алея Класікаў перасякае цэнтр парка, дзе на гранітнай калоне ўсталяваны бронзавы бюст А. С. Пушкіна (1885) працы скульптара А. М. Апякушына. Алея была збудавана ў 1958 годзе і з тых часоў стала любым месцам адпачынку гараджанаў і гасцей сталіцы. Спачатку алея складалася з 12 бюстаў, але пасля распаду СССР яе сталі дапаўняць бюстамі дзеячаў малдаўскай культуры, чыя творчасць не віталася ў савецкі перыяд, а таксама скульптурамі румынскіх паэтаў і пісьменнікаў.

Фатаграфія з боку праспекта «Штэфан чэл Марэ»

У Алеі Класікаў на дадзены момант усталяваны 25 бюстаў.


Бюст Час усталёўкі Скульптар Выява
Васіле Александры 1957 Л. І. Дубіноўскі
Тудор Аргезі 1995 Дзмітрый Вердзяну
Георге Асакі 1957 Л. І. Дубіноўскі
Джорджэ Баковія 2001 Міліца Петрашку
Лучыян Блага 1992 Аляксандр Пікуноў-Тырцэу
Актавіян Гога 2000 Корнел Медра
Аляксандру Доніч 1957 І. Л. Кептэнару
Нікалае Ёрга 1990-я Міхаіл Екобіч
Дзмітрый Кантэмір 1957 Н. Гарэнышаў
Міхаіл Кагэлнічану
Джорджэ Кошбук 1996 Канстанцін Паповіч
Джорджэ Кэлінеску 1997 Сергей Ганенка
Іён Крангэ 1957 Леў Авербух
Аляксей Мацеевіч 1990 Дзмітрый Русу-Скварцоў
Нікалае Мілеску-Спэтару 1957 Леў Авербух
Канстанцін Негруцы 1957 Л. І. Дубіноўскі і Аляксандр Майко
Алеку Русо 1957 В. Ларчанка
Міхаіл Садавяну 1990-е калектыў аўтараў
Канстанцін Стамаці 1957 Леанід Фітаў
Канстанцін Стэрэ 1991 Г. Дубровін
Мікіта Стэнеску 1990-е калектыў аўтараў
Аляксандр Хіждау 1957 В. Кракавяк
Багдан Петрычэйку Хашдэу 1957 Іосіф Кептэнару
Мірча Эліадэ 1997 Васілій Голя
Міхай Эмінеску 1957 Л. Дубіноўскі
Грыгорэ Віеру 2010 Ромі Адам
Адрыян Пэунеску 2011[1] Ромі Адам

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памятники Молдавии. — Кишинёв, 1969. — С. 10.
  • Исторические и культурные памятники Республики Молдова = Monumente de istorie şi cultură din Republica Moldova. — Кишинёв, 1994. — С. 83.
  • Кишинёв. Энциклопедия = Chişinău, Enciclopedie. — Кишинёв, 1997. — С. 34.