Алп-Арслан (цюрк. смелы леў) таксама Мухамед ібн Даўд ці Махамед бен Даўд (араб. ألب أرسلان‎‎, поўнае імя — Зія ад-Дзін ва Адуд ад-Даўла ў Тадж ал-Міла Абу Шуджа Мухамад Алп Арслан ібн Даўд, 20 студзеня 1029[1] — 15 снежня 1072) — султан дзяржавы Сельджукідаў з 1063. Пляменнік бяздзетнага заснавальніка султаната Тагрула.

Алп-Арслан
ألب أرسلان
2-і Султан дзяржавы Сельджукідаў
1063 — 15 снежня 1072
Папярэднік Тагрул I
Пераемнік Малік-шах I
Нараджэнне 20 студзеня 1029(1029-01-20)
Смерць 15 снежня 1072(1072-12-15) (43 гады)
Месца пахавання
Род Сельджукіды
Бацька Чагры бек[d]
Жонка Seferiye Hatun[d]
Дзеці Малік-шах I, Tutush I[d], Toghan-Shah (son of Alp Arslan)[d], Arslan Arghun[d], Buri Bars[d], Sifri Khatun[d] і Aysha Khatun[d]
Нацыянальнасць Турка-сельджук
Веравызнанне Іслам, суніцкага толку
Дзейнасць палкаводзец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1059 стаў намеснікам Харасана. У 1060-1061 гадах быў разбіты і ўзяты ў палон кіраўніком Грузіі. Дзякуючы таму, што яго сястра была жонкай армянскага цара, таму ўдалося дамагчыся вызвалення Алп-Арслана, накіраваўшы цару Грузіі багатыя дары[2]. Пасля султан правёў шэраг заваявальных паходаў: у Грузію (1064), Арменію (1064), тэрыторыі сучаснага Азербайджана (1064), супраць ФацімідаўСірыю і Палесціну), у Паўночны Іран і Сярэднюю Азію (1065).

Пад яго камандаваннем сельджукі пачалі націск на Візантыйскую імперыю.

Алп Арслан зневажае Рамана IV Дыягена

19 жніўня 1071 пры Манцыкерце (раён возера Ван) атрымаў перамогу над візантыйскім імператарам Раманам IV Дыягенам і ўзяў яго ў палон, пасля чаго далучыў Анатолію да ўладанняў Сельджукскага султаната. Дзяржавай пры Алп-Арслане кіраваў везір Нізам аль-Мульк.

Алп-Арслан быў забіты падчас паходу супраць полаўцаў Мангышлака і на Бухару.

Зноскі

Літаратура правіць