Альбасетэ

горад у Іспаніі

Альбасетэ (ісп.: Albacete) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча, у 127 кіламетрах ад Мадрыда. Насельніцтва горада складае 172 472 чалавек, паводле ацэнак за 2012 год, з’яўляючыся, такім чынам, самым населеным горадам у аўтаномнай супольнасці, хоць яе сталіцай з’яўляецца Таледа.

Горад
Альбасетэ
Albacete
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Каардынаты
Алькальд
М. Перэс Кастэль
Плошча
1234 км²
Вышыня НУМ
686 м
Насельніцтва
171 390 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
967
Паштовыя індэксы
02001-02007
Аўтамабільны код
AB
Афіцыйны сайт
albacete.es (ісп.)
Альбасетэ на карце Іспаніі
Альбасетэ (Іспанія)
Альбасетэ

Гісторыя правіць

Паходжанне горада з'яўляецца нявызначаным, хоць першыя некалькі пацверджанняў яго існавання, знойдзены падчас маўрытанскага панавання ў гэтым рэгіёне. Самая першая згадка аб горадзе адносіцца да 1269 года, калі Альбасетэ быў толькі невялікай вёскай. У 1241 годзе горад быў захоплены хрысціянскім войскам і знаходзіўся пад валадарствам Аларкона.

Каля першай чвэрці XIV стагоддзя вёска стала развівацца і яе насельніцтва павялічвацца. У 1375 годзе Альбасетэ стаў мястэчкам, а праз стагоддзе, у 1476 годзе, каталіцкія манархі дазволілі Альбасетэ раз на тыдзень ладзіць кірмаш.

Падчас паўстання камунерас (15201522), пасля першапачатковага пратэсту, Альбасетэ падтрымаў новага імператара Карла V, а ў 1526 годзе горад быў дараваны як феадальнае ўладанне яго жонцы, імператарцы Ізабеле Партугальскай. На працягу гэтага перыяду ў горадзе пачалося будаўніцтва царквы Сан-Хуан Баўтыста, якая пазней стала саборам.

Эканоміка правіць

Авіяцыйная прамысловасць з'яўляецца адным з асноўных сектараў эканомікі, гэта значыць горад з’яўляецца домам для кампаній Albacete Air і лагістычнага парку, дзе размяшчаюцца іншыя буйныя кампаніі, у горадзе таксама знаходзіцца цэнтр падрыхтоўкі лётчыкаў НАТА[1].

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. "Base Aérea - Aeropuerto" Архівавана 15 студзеня 2012.. Parque Aeronáutico y Logístico de Albacete

Спасылкі правіць