А́льберт І́пель (ням.: Albert Ippel; 2 ліпеня 1885, Берлін — 1960, Мюнхен) — нямецкі педагог, класічны археолаг. Першы даследчык беларускага народнага мастацтва[4].

Альберт Іпель
ням.: Albert Ippel
Альберт Іпель на Усходнім фронце
Альберт Іпель на Усходнім фронце
Дата нараджэння 2 ліпеня 1885(1885-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 1960[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец, археолаг, выкладчык універсітэта, школьны настаўнік
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany

Біяграфія правіць

Альберт Іпель вывучаў класічную археалогію ў Фрайбургу, Берліне і Боне, і ў 1910 годзе скончыў дактарантуру ў Бонскім універсітэце.

Падчас Першай сусветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэннем народнага мастацтва, у 1918 годзе зладзіў дзве выстаўкі — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (ням.: die weissruthenische Kunst)[5] у адрозненне ад польскага і расійскага і выдаў на гэту тэму кнігу[4]. У 1926 годзе Віцебскае акружное таварыства краязнаўства ініцыявала пераклад гэтай кнігі. Мастак-графік Зіновій Гарбавец пераклаў кнігу на рускую мову, а вядомы краязнаўца Мікола Каспяровіч з рускай мовы — на беларускую. Гэтая кніга стала адным з першых на Беларусі выданняў пра беларускае мастацтва. Зіновій Гарбавец аформіў выданне малюнкамі для вокладкі і тытульнага аркуша.[6].

У 1923—1940 гадах выкладаў у Брэславе і Берліне. У 1940 атрымаў званне ганаровага прафесара археалогіі Берлінскага ўніверсітэта. З 1947 года — ганаровы прафесар універсітэта Гамбурга. У той жа час працаваў дыктарам Імперская ўстанова фільмаў і выяў у навуцы і навучанні (ням.: Reichsanstalt für Film und Bild in Wissenschaft und Unterricht).

З 1954 года на пенсіі. У 1955 годзе ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Сям’я правіць

Быў жанаты з Лётай Эрман (1886—1972), дачкой эгіптолага Адольфа Эрмана.

Бібліяграфія правіць

  • Der dritte pompejanische Stil. Berlin: Schade, 1910.
  • Die Ausstellung Wilna ― Minsk: Die Bänder // Zeitung der 10. Armee. Nr. 595 (13.06.1918)
  • Die Ausstellung Wilna ― Minsk: Die Antiminsien // Zeitung der 10. Armee. Nr. 599 (18.06.1918); Nr. 600 (19.06.1918)
  • Wilna ― Minsk: Altertümer und Kunstgewerbe: Führer durch die Ausstellung der Zeitung der 10. Armee / bearbeitet von Dr. Ippel. — Wilna: Dr. und Verlag Zeitung der 10. Armee, 1918.[7]
  • Каталог Минской областной выставки древностей и изящных изделий / Сост. А.Иппель. — Мн.: печать и издание «Газеты 10-й армии», 1918. — 38 с.
  • Przewodnik po mińskiej wystavie krajowej starozytności i przemysłu artystycznego Wystawa 10-tej armij / Oprac. A. Ippel. — Misnk, 1918. — 35 с.
  • Das Mohilewer Kirchenmuseum // Zeitung der 10. Armee. Nr. 722 (5.11.1918); Nr. 724 (7.11.1918)
  • Ippel A. Zur weissruthenischen Kunst // Weissruthenien / herausgegeben von Walter Jaeger. — Berlin: Curtius, 1919. — С. 89-96.
  • Іпэль А. Беларускае мастацтва = Zur Weissruthenischen Kunst / пер. з ням. мовы З. Гарбаўца, М. Каспяровіча. — Віцебск: [Выданне Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства], 1925. — 1 000 экз.
  • Pompeji. — Leipzig: E.A. Seemann, 1925. — (Berühmte Kunststätten).
  • Neapel. — Leipzig: E.A. Seemann, 1927.[7]
  • Indische Kunst und Triumphalbild. Leipzig: Hirichs, 1929.
  • Römische Porträts. Bielefeld: Velhagen & Klasing, 1930.
  • Guss und Treibarbeit in Silber: Untersuchungen zu Antiken Modellabgussen des Pelizalus-Museums:Mit 5 Tafeln und 31 Textabbilidungen. — 1937.[7]
  • Wirkungen griechischer Kunst in Asien. Leipzig: Hinrichs, 1940.
  • Winckelmanns Bedeutung für seine und unsere Zeit. Berlin: De Gruyter, 1942.

Зноскі

  1. Albert Ippel // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Albert Ippel // opac.vatlib.it
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 снежня 2014.
  4. а б Кривец, Наталия. Первый женский батальон смерти воевал под Молодечно (руск.). Комсомольская правда (2 верасня 2009). Праверана 23 сакавіка 2017.(недаступная спасылка)
  5. Свет древних ликов. Советская Белоруссия (18 лютага 2003). Праверана 23 сакавіка 2017.
  6. Барыс Крэпак «Маэстра абразной гравюры»
  7. а б в Запрос: a001="BY-SEK-245159" (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 23 сакавіка 2017.