Альберт Ладэнбург

Альберт Ладэнбург (ням.: Albert Ladenburg; 2 ліпеня 1842, Мангейм, Вялікае герцагства Бадэн — 15 жніўня 1911, Брэслаў, Германская імперыя) — нямецкі хімік-арганік.

Альберт Ладэнбург
ням.: Albert Ladenburg
Дата нараджэння 2 ліпеня 1842(1842-07-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1911(1911-08-15)[1][2] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Leopold Ladenburg[d]
Дзеці Rudolf Ladenburg[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Вільгельм Бунзен
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мангейме яўрэйскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мангеймскай гімназіі, а затым да 15 год вучыўся ў тэхнічнай школе горада Карлсруэ, дзе вывучаў матэматыку і сучасныя мовы. Працягнуў навучанне ў Гайдэльбергскім універсітэце, у якім вывучаў хімію і фізіку ў Роберта Бунзена. Таксама вывучаў фізіку ў Берліне. Дысертацыю на доктарскую ступень (PhD) абараніў ў Гайдэльбергу.

Прапрацаваў 6 месяцаў у горадзе Гент у Фрыдрыха Кекуле, які азнаёміў яго са структурнай тэорыяй. Яны займаліся вывучэннем будовы бензолу. Тэорыя Ладэнбурга пра тое, што малекула бензолу мае прызматычную форму, аказалася памылковай.

Ладэнбург наведаў Англію, а затым адправіўся на працу ў Парыж, дзе 18 месяцаў прапрацаваў разам з Шарлем Адольфам Вюрцам і Шарлем Фрыдэлем над вывучэннем кремнійарганічных злучэнняў і злучэнняў волава. Пасля вярнуўся ў Гайдэльберг на пасаду выкладчыка.

У 1873 годзе Ладэнбург стаў прафесарам і загадчыкам лабараторыі ва Універсітэце Хрысціяна Альбрэхта ў Кілі. У 1889 годзе перайшоў на тую ж пасаду ва ўніверсітэт Брэслаў. У 1886 годзе быў абраны ганаровым членам Фармацэўтычнага таварыства Вялікабрытаніі. У 1889 г. атрымаў Медаль Хенбэры за арыгінальныя працы ў галіне хіміі.

У 1880 годзе Ладэнбург першым атрымаў гіясцын, таксама вядомы як скапаламін. У 1900 годзе заснаваў Хімічнае таварыства Брэслаў, якім кіраваў да 1910 года.

Зноскі правіць

  1. а б Albert Ladenburg // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Albert LADENBURG // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ладенбург Альберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.