Альберт Пэрыс Гютэрсла

Альберт Пэрыс Гютэрсла, сапраўднае імя Альберт Конрад Кітрэйбер (ням. Albert Paris Gütersloh; 5 лютага 1887, Вена — 16 мая 1973, Бадэн-пад-Венай, Аўстрыя) — аўстрыйскі мастак і пісьменнік, духоўны бацька венскай мастацкай школы фантастычнага рэалізму.

Альберт Пэрыс Гютэрсла
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 лютага 1887(1887-02-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1973(1973-05-16)[1][4][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

А. Кітрэйбер вучыўся ў каталіцкіх гімназіях у Мельцы і Бальцана, бо, паводле жадання бацькоў, павінен быў стаць духоўнай асобай. Аднак у 1904 годзе Кітрэйбер пачынае навучанне на акцёра, і затым выступае ў правінцыйных тэатрах Аўстра-Венгрыі і Германіі, пры дапамозе Макса Рэйнгарта атрымлівае месца ў берлінскім Нямецкім тэатры.

Як мастак Кітрэйбер упершыню заявіў аб сабе на міжнароднай выставе ў Вене ў 1909 годзе. Затым выстаўляўся ў венскім Арт-Клубе, на Венскай Сецэсіі, а таксама ў Францыі, Італіі, Германіі. У 1911 годзе з’ехаў у Парыж, дзе працаваў мастацкім крытыкам, у 1911-12 гадах браў урокі алейнага жывапісу ў Марыса Дэні. Вярнуўшыся ў Вену, стаў вучнем Густава Клімта і ўвайшоў у блізкае да апошняга кола мастакоў — нараўне з Эганам Шыле і Ёзефам Гофманам.

Зноскі

  1. а б Albert Paris Gütersloh
  2. Albert Paris von GüterslohOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Albert Paris Gütersloh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.