Альбрэхт Вюртэмбергскі

А́льбрэхт Мары́я Алякса́ндр Філі́п Іо́сіф Вюртэмбе́ргскі (ням.: Albrecht Maria Alexander Philipp Joseph Herzog von Württemberg; 23 снежня 1865, Вена — 29 кастрычніка 1939, Альтсгаўзен) — нямецкі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал-фельдмаршал (1916), удзельнік Першай сусветнай вайны.

Альбрэхт Вюртэмбергскі
ням.: Albrecht von Württemberg
Дата нараджэння 23 снежня 1865(1865-12-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1939(1939-10-31) (73 гады) ці 29 кастрычніка 1939(1939-10-29)[4] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Duke Philipp of Württemberg[d]
Маці Марыя Тэрэза Аўстрыйская[d]
Жонка Маргарыта Сафія Аўстрыйская[d][6]
Дзеці Philipp Albrecht, Duke of Württemberg[d], Duke Carl Alexander of Württemberg[d], Albrecht Eugen of Württemberg[d], Maria Amalia von Württemberg[d], Maria Theresa Herzogin von Württemberg[d] і Duchesse Margarete of Württemberg[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў Пяхота
Гады службы 18831918
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал (1916)
Камандаваў 26-я пяхотная дывізія
XI Корпус
XIII Корпус
4-я армія
Група армій Альбрэхта Вюртэмбергскага
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын прадстаўніка пабочнай галіны Вюртэмбергскага каралеўскага дома герцага Піліпа Вюртэмбергскага  (руск.), унука расійскага начальніка галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін Аляксандра Вюртэмбергскага  (руск.), і яго жонкі эрцгерцагіні Марыі Тэрэзы Аўстрыйскай  (руск.), дачкі эрцгерцага Альбрэхта, герцага Цешанскага  (руск.) і прынцэсы Хільдэгарды Баварскай  (руск.).

Афіцэрская і генеральская служба правіць

У жніўні 1883 года залічаны на вайсковую службу ў 19-ы ўланскі полк Германскай імперскай арміі ў чыне лейтэнанта. З 1891 года камандаваў эскадронам у гэтым палку.

З 1893 — камандзір батальёна 119-га грэнадзёрскага палка, з 1896 года — камандзір гэтага палка. З кастрычніка 1898 года — камандзір 4-й гвардзейскай кавалерыйскай брыгады ў Патсдаме, з верасня 1900 года — камандзір 51-й пяхотнай брыгады ў Штутгардзе. З 1901 года — начальнік 26-й дывізіі. З верасня 1906 года — камандуючы XI армейскім корпусам, з 1908 года — камандуючы XIII армейскім корпусам. У пачатку 1914 года прызначаны генерал-інспектарам 6-й армейскай інспекцыі і ўзведзены ў генерал-палкоўнікі.

Першая сусветная вайна правіць

2 жніўня 1914 года прызначаны камандуючым 4-й арміі, у складзе пяці армейскіх карпусоў і ландвернай брыгады, усяго 180 000 чалавек і 646 гармат. Армія была разгорнута на Заходнім фронце супраць французскіх войскаў і ў сярэдзіне жніўня перайшла ў наступленне ў Люксембурге і паўднёвай Бельгіі. У Пагранічнай бітве войскі 4-й арміі сумесна з 3-й арміяй наносілі галоўны ўдар і атрымалі перамогу ў Ардэнскай аперацыі 22—25 жніўня. У Бітве на Марне першапачаткова меў поспех у раёне горада Равіньі, але пасля вымушанага адыходу 1-й і 2-й армій, 11 верасня адвёў свае войскі ў паўночным кірунку.

У кастрычніку 1914 года 4-я армія герцага Альбрэхта была перакінута да Ла-Манша. Падчас Фландрскай бітвы на войскі Альбрэхта было ўскладзена выкананне галоўнай задачы — наступленне на 35-кіламетровым фронце Астэндэ — Мэнен, для чаго ў армію ўвайшлі чатыры свежых корпуса. Наносіў галоўны ўдар у Іпра супраць брытанскіх войскаў, дапаможны — на рацэ Ізер супраць бельгійскіх войскаў. Наступ на галоўным кірунку праваліўся, на дапаможным — войскі арміі 22 кастрычніка фарсіравала раку Ізер і замацаваліся на левым беразе. Аднак, калі бельгійцы адкрылі шлюзы і затапілі берага ракі, быў вымушаны пакінуць заняты плацдарм. У выніку бітва скончылася фактычна безвынікова.

У ходзе другой бітвы ля Іпра ўпершыню ў ходзе вайны 22 красавіка 1915 года яго войскі ўжылі баявыя атрутныя рэчывы — хлор, ад якога загінула звыш 5 000 чалавек. Аднак не змог скарыстацца панікай суперніка і не развіў поспех. Коштам вялікіх страт у баях 26 красавіка — 12 мая пашырыў прарыў па флангах, але дасягнуць першапачаткова пастаўленай задачы — захоп Ізерскага канала да горада Іпр уключна — не здолеў. Тым не менш, германскае камандаванне паведаміла аб бітве ў Іпры, як пра сваю перамогу, а герцаг 1 жніўня 1916 года быў узведзены ў генерал-фельдмаршалы. У другой палове 1915—1916 гадоў у паласе арміі Альбрэхта актыўных баявых дзеянняў не вялося.

З 25 лютага 1917 года — галоўнакамандуючы «Групы армій герцага Альбрэхта» (з 11 лістапада 1918 года — групы войскаў «D»), якая дзейнічала ад Вердэна да мяжы са Швейцарыяй. У 1918 годзе ў яго групу армій уваходзілі 19-я армія і дзве ваенныя групы (усяго 26,5 дывізій), яна гуляла дапаможную ролю да самага канца вайны.

Пасля вайны правіць

 
Альтсхаузенскі палац, у якім герцаг правёў апошнія гады жыцця.

У 1918 годзе аб’яўлены афіцыйным спадчыннікам свайго чатырохюраднага брата — караля Вюртэмберга Вільгельма II  (руск.) (іх агульным прапрадзедам быў герцаг Фрыдрых Яўген  (руск.) (17321797), які кіраваў Вюртэмбергам у 1795 — 97 гадах). Прычыны былі простыя: у караля не было прамых нашчадкаў мужчынскага полу, а герцаг быў бліжэйшым сваяком, які паходзіў ад роўнародных шлюбаў.

Пасля падзей Лістападаўскай рэвалюцыі і звяржэння манархіі ў Германіі 23 снежня 1918 года выйшаў у адстаўку як прадстаўнік каралеўскага дома. Яму быў прадастаўлены палац у 40 кіламетрах ад Бодэнскага возера. Пасля смерці былога караля Вюртэмберга Вільгельма II  (руск.) уся прыватная маёмасць былога каралеўскага дома была перададзена ў спадчыну герцагу Альбрэхту. У далейшым вёў прыватнае жыццё, у палітычных падзеях не ўдзельнічаў. Быў вядомы апазіцыйным стаўленнем да нацыянал-сацыялізму, за што, хоць і не падвяргаўся рэпрэсіям, але ніколі не запрашаўся на мерапрыемствы ў памяць аб падзеях Першай сусветнай вайны, а пасля сваёй смерці пахаваны не як афіцэр, а як прыватная асоба.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Albrecht Maria Herzog von Württemberg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Albrecht (Albrecht) // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць