Альжбета Шыдлоўская

Альжбета з Шыдлоўскіх Грабоўская гербу Любіч (польск.: Elżbieta z Szydłowskich Grabowska; 1749 — 1 чэрвеня 1810, Варшава) — каханка і марганатычная жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая мела на яго вялікі ўплыў.

Альжбета з Шыдлоўскіх Грабоўская
Elżbieta z Szydłowskich Grabowska
Партрэт аўтарства Джавані Марыя Лямпі
Партрэт аўтарства Джавані Марыя Лямпі
герб Любіч
герб Любіч
Нараджэнне 1748
Смерць 1 чэрвеня 1810(1810-06-01)
Месца пахавання
Род Шыдлоўскія
Бацька Тэадор Шыдлоўскі
Маці Тэрэза Віткоўская
Муж Ян Юрый Грабоўскі
Дзеці Станіслаў Грабоўскі, Міхал Грабоўскі, Ізабела Грабоўская, Аляксандра Грабоўская, Казімір Грабоўскі, Канстанцыя Грабоўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Была дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы з Віткоўскіх. У 1768 ажанілася з Янам Ежы Грабоўскім. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці з яе шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасля смерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы не мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленне караля да Таргавіцкай канфедэрацыі.

Падчас знаходжання караля ў Гродне Альжбета часта да яго прыязджала, а аднойчы ў адной з загарадных рэзідэнцый арганізавала баль, на які былі запрошаны высокапастаўленыя асобы з Расійскай імперыі (рускі пасол Я. Сіверс, Валконскія і інш.)[1]

З адрачэннем апошняга ад прастола разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасля смерці Станіслава Аўгуста ў 1798 годзе вярнулася ў Польшчу, дзе апекавалася над мастакамі.

Дзеці правіць

  1. http://sci-article.ru/stat.php?i=1541194770