Альмаха́ды (араб. الموحدون‎‎ — al-Muwahhidūn, літар. — адзінабожнікі; ісп. almohades) — дынастыя берберскіх эміраў, якая кіравала ў Паўночнай Афрыцы і арабскай Іспаніі ў 11471269 гадах.

Гістарычная дзяржава
Дынастыя Альмахадаў
الموَحدون
Сцяг
Сцяг
Дынастыя Альмахадаў у перыяд росквіту (каля 1200)
Дынастыя Альмахадаў у перыяд росквіту (каля 1200)
< 
< 
< 
 >
 >
 >
 >
 >
1121 — 1269

Сталіца Маракеш, Севілья
Мова(ы) берберскія мовы, масарабская
Рэлігія суніты, рымска-каталіцкая царква, іўдаізм, ібадзіты, суфізм
Грашовая адзінка Дынар і інш.
Плошча 1,621,393.5 км²
Форма кіравання Манархія
Гісторыя
 • 1121 Заснаванне
 • 1269 Распад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Заснавана ў выніку дзейнасці ісламскай секты на чале з Ібн Тумартам  (руск.), які змагаўся супраць рэлігійнай плыні Альмаравідаў. Пасля смерці Ібн Тумарта ў 1128 годзе яго пераемнік Абд аль-Мумін  (руск.) (11331163) скінуў у 1147 годзе Альмаравідаў, і дзяржава Альмахадаў распасцерлася на ўсю Паўночна-Заходнюю Афрыку. На працягу XII стагоддзя эміры з Альмахадаў заваявалі  (руск.) арабскую Іспанію, іх дзяржава дасягнула эканамічнага і культурнага росквіту.

Паражэнне  (руск.) ад хрысціянскіх каралёў Кастыліі, Навары і Арагона ў 1212 годзе паклала пачатак выцясненню Альмахадаў з Іспаніі; імкненне да самастойнасці намеснікаў падарвала іх магутнасць у Афрыцы. У 1269 годзе Альмахады былі разгромлены Мерынідамі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць