Альтмаркскае перамір’е

Альтмаркскае перамір'е — перамір'е, заключанае 26 верасня 1629 года на 6 гадоў у Альтмарку (Altmark; цяпер Стары-Тарг, Польшча) паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай. Паводле Альтмаркскага перамір'я шведы захоўвалі заваяваныя імі ў 1620-х гг. тэрыторыі ў Ліфляндыі (з Рыгай) і большасць партоў Усходняй і Заходняй Прусіі, акрамя Кёнігсберга, Гданьска і Пуцка, а таксама (па асаблівай дамове з Гданьскам) атрымлівалі права збору большай часткі пошлін з польскага гандлю праз Гданьск, дзе палякі пазбаўляліся права будаваць і трымаць ваенны флот. Альтмаркскае перамір'е, складзенае пры французскім, англійскім і галандскім пасярэдніцтве, палегчыла непасрэднае ўступленне Швецыі ў Трыццацігадовую вайну 1618—48. Па заканчэнні тэрміну Альтмаркскага перамір'я паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай было заключана Штумсдорфскае перамір’е (1635).

Альтмаркскае перамір’е
Дата падпісання 26 верасня 1629
Месца падпісання
Бакі Шведская імперыяРэч Паспалітая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі