Альтык’ера да Дзэвіа

Альтык’ера да Дзэвіа (італ.: Altichiero da Zevio, Aldighieri da Zevio — Альдыг’еры да Дзэвіа, каля 1330, Дзэвіа, Верона — каля 1390, Верона) — італьянскі мастак, найбуйнейшы прадстаўнік падуанскай мастацкай культуры другой паловы трэчэнта.

Альтык’ера да Дзэвіа
Фатаграфія
Дата нараджэння 1330[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1390[1][2]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Уплыў Turone[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Дзэвіа пад Веронай і часам лічыцца родапачынальнікам Веронскай школы, нягледзячы на ​​тое, што творчасць яго больш звязана з Падуяй.

Верагодна, яшчэ ў Вероне Альтык’ера пазнаёміўся з Джота (каля 1316 працаваў пры двары Канграндэ), пераняў яго манеру, напоўніўшы лінейную структуру выразнасцю і ўзбагаціўшы каляровую гаму. Уплыў Амброджа Ларанцэці выявіўся ў тым, што пейзажы Альтык’ера выглядаюць больш праўдападобнымі, у параўнанні з Джота, і нават Тадэа і Аньёла Гадзі. У родным горадзе распісваў царкву Святой Анастасіі.

Разам з Джакапа д’Аванца ў 1376 годзе распісаў велічнымі і строгімі фрэскамі капэлу Сан-Фелічэ ў базіліцы Святога Антонія і ў 1377 годзе — капэлу св. Георгія, прыбудаваную да базілікі. Але наконт удзелу кожнага з гэтых двух вялікіх мастакоў паміж крытыкамі існуе рознагалоссе. Мяркуюць, што сем карцін з гісторыі св. Якава належаць Дзэвіа, які, верагодна, быў старэйшы за Аванца і па стылі з’яўляецца паслядоўнікам школы, заснаванай Джота. Апошні запіс Альтык’ера — гэта архіўны дакумент падуана за верасень 1384 года.

Зноскі

  1. а б Altichiero , aka Altichiero da Zevio // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Altichiero // Art Renewal Center — 2000.