Альфонса Тафт (англ.: Alphonso Taft; 5 лістапада 1810 — 21 мая 1891) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, ваенны міністр ЗША (1876), генеральны пракурор ЗША (1876—1877), бацька 27-га прэзідэнта ЗША Уільяма Говарда Тафта.

Альфонса Тафт
англ.: Alphonso Taft
Сцяг31-ы Ваенны міністр ЗША Сцяг
8 сакавіка 1876 — 22 мая 1876
Прэзідэнт Уліс Грант
Папярэднік Уільям Белкнап
Пераемнік Джэймс Кэмеран
Генеральны пракурор ЗША
1876 — 1877
Нараджэнне 5 лістапада 1810(1810-11-05)[1][2]
Смерць 21 мая 1891(1891-05-21)[1][2] (80 гадоў)
Месца пахавання
Род Taft family[d]
Бацька Peter Rawson Taft[d]
Маці Sylvia Howard[d][3]
Жонка Louise Taft[d]
Дзеці Charles Phelps Taft[d], Уільям Говард Тафт, Henry Waters Taft[d], Гарацый Датан Тафт[d], Peter Rawson Taft[d][4], Samuel Davenport Taft[d][4] і Frances Louise Taft[d][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, дыпламат, суддзя, палітык, бізнесмен
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Тоуншэндзе (штат Вермонт). Скончыў у 1833 годзе Ельскі каледж, дзе са сваім аднакурснікам Уільямам Хантынгтанам Расэлам арганізаваў тайнае таварыства Чэрап і косці. У 1835—1837 гадах быў настаўнікам у Ельскім універсітэце. Скончыў Школу права Ельскага ўніверсітэта. У 1838 годзе прыняты ў калегію адвакатаў у штаце Канектыкут. У 1839 годзе пераязджае ў Цынцынаці (штат Агая). Быў членам гарадскога савета Цынцынаці, членам апякунскіх саветаў універсітэта Цынцынаці і Ельскага ўніверсітэта.

У 1866—1872 гадах быў членам Вярхоўнага суда Цынцынаці, пасля займаўся адвакацкай практыкай. У перыяд прэзідэнцтва Уліса Гранта уваходзіў ва ўрад. У 1876 годзе быў ваенным міністрам ЗША, у 1876—1877 гадах — генеральным пракурорам ЗША.

У 1879 годзе ўдзельнічаў у выбарах на пасаду губернатара штата Агая, але прайграў Чарлзу Фостэру.

У 1880-х гадах знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1882—1884 гадах быў паслом ЗША ў Аўстра-Венгрыі, у 1884—1885 гадах паслом ЗША ў Расіі.

Зноскі

  1. а б Alphonso Taft // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alphonso Taft // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. а б в Lundy D. R. The Peerage