А́льфрэд Не́ўланд (эст.: Alfred Neuland; 10 кастрычніка 1895, Валга — 16 лістапада 1966, Талін) — эстонскі цяжкаатлет і трэнер па цяжкай атлетыцы, першы ў гісторыі Эстоніі Алімпійскі чэмпіён (1920), чэмпіён свету (1922), сярэбраны прызёр Алімпіяды 1924 года. Неўланд заваяваў залаты медаль на летняй Алімпіядзе 1920 года ў Антверпене (у лёгкай вазе) і сярэбраную на Алімпіядзе 1924 года у Парыжы (у паўсярэдняй вазе (-75кг)). Заслужаны дзеяч спорту Эстонскай ССР.

Альфрэд Неўланд
эст.: Alfred Neuland
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1895(1895-10-10)
Памёр 16 лістапада 1966(1966-11-16) (71 год)
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя  Эстонія> СССР
Рост 166 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць