Альянта Мойсэс Умала Таса (ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso; нар. 26 чэрвеня 1962) — перуанскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Перу (2011—2016).

Альянта Умала
ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso
65-ы прэзідэнт Перу
28 ліпеня 2011 — 28 ліпеня 2016
Папярэднік Алан Гарсія
Пераемнік Педра Пабла Кучынскі
часовы прэзідэнт Саюза паўднёваамерыканскіх нацый[d]
29 чэрвеня 2012 — 30 жніўня 2013
Папярэднік Фернанда Луга
Пераемнік Дэзі Баўтэрсэ
Нараджэнне 27 чэрвеня 1962(1962-06-27)[1][2][…] (61 год)
Бацька Isaac Humala[d]
Жонка Nadine Heredia[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Peruvian Army[d]
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы
Узнагароды
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Grand Collar of the Order of Prince Henry Сонца Перу, ордэн Order of Independence
Сайт ollantapresidente.pe
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і ідэолага індзейскага нацыяналізму Ісака Умалы. Атрымаў вайсковую адукацыю, удзельнічаў у вайсковым канфлікце супраць камуністычнай мааісцкай арганізацыі Sendero Luminoso і вайне супраць Эквадора (1995 год). У 2000 годзе узначаліў паўстанне супраць аўтарытарнага прэзідэнта Альберта Фухіморы, якое было хутка падаўлена, а Умала быў накіраваны вайсковым аташэ ў Францыю і Паўднёвую Карэю. У 2005 годзе яго брат Антаўра ўзначаліў яшчэ адно няўдалае паўстанне ў Андаўайласе, пасля чаго Альянта канчаткова звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка. У кастрычніку 2005 года Умала стварыў Перуанскую нацыяналістычную партыю, праграма якой — сінтэз ідэй сацыяльнай справядлівасці, індзейскага нацыяналізму і лацінаамерыканскай інтэграцыі. У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але набравў 45,5 % галасоў і саступіў Алану Гарсіі ў другім туры. На прэзідэнцкіх выбарах 2011 года атрымаў 31,76 % галасоў у першым туры і 51,54 % — у другім.

Паміж выбарамі 2006 і 2011 Умала адыйшоў ад радыкальных поглядаў да памяркоўных, ад падтрымкі Уга Чавеса да яго крытыкі, ад патрабаванняў шырокай нацыяналізацыі да абяцанняў спрыянню ліберальнай мадэлі эканомікі.

Зноскі

Спасылкі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

Відэа цырымоніі інаўгурацыі Альянта Умалы