Аляксандра Аляксандраўна Шаплыка

Аляксандра Аляксандраўна Шаплыка (10 красавіка 1893, в. Макавічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 3 снежня 1988) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Аляксандра Аляксандраўна Шаплыка
Дата нараджэння 10 (22) красавіка 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1988(1988-12-03) (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна

Біяграфія правіць

З 1930 года працавала паляводам, у 1936—1941 гадах асвойвала тэхналогію вырошчвання кок-сагызу. У час Вялікай Айчыннай вайны вяла ўласную гаспадарку. Пасля вызвалення Глускага раёна ў чэрвені 1944 года удзельнічала ў аднаўленні сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1947 годзе пераехала ў Любанскі раён і ўступіла ў калгас «Чырвоная змена». Пасля навучання на курсах А. А. Шаплыка ўзначаліла адзін з участкаў па вырошчванні кок-сагызу, пазней кіравала брыгадай каўчукаводаў.

У 1949 годзе за атрыманне высокага ўраджаю кок-сагызу пры выкананні планавага збору і здачы дзяржаве каранёў і насення Аляксандры Аляксандраўне Шаплыка прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1949 годзе выступала з дакладам на Усесаюзнай нарадзе каўчукаводаў, Усесаюзным навукова-даследчым інстытутам каўчукаводства. За атрыманне высокіх ураджаяў каранёў кок-сагызу ў 1950 годзе яна была ўзнагароджана другім ордэнам Леніна.

Пасля з’яўлення ў 1950-х гг. больш танных крыніц каўчука калгас «Чырвоная змена» перайшоў на вырошчванне буракоў. Працавала ў паляводстве да выхаду на заслужаны адпачынак у 1968 годзе.

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1949, 1951), медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 661.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 683.
  • Гордость и слава Могилевщины / [С. И. Беспанский и др. ; под общей редакцией А. Т. Глаза]. — [Б. м.] :[б. и.], печ. 2005. — Ч. 2. — С. 40.
  • Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2 . — С. 735.
  • Памяць : Глускі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1999. — С. 552.
  • Памяць : Любан. р-н : Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. ; Рэд.-уклад. В. Р. Феранц. — Мн. : Ураджай, 1996. — С. 380—381.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5, кн. 3 : Минская область. — С. 340.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014.- С. 237.