Аляксандра Рыгораўна Бергман

беларуская і польская гісторык

Аляксандра Рыгораўна Бергман (у дзявоцтве Кучкоўская; падпольныя псеўданімы: Зіна; Женя; Стаха; Малеўская; 1 мая 1906, Гродна — 20 чэрвеня 2005, Варшава) — беларуская і польская гісторык, публіцыстка. Член КПЗБ з 1925 года[1].

Аляксандра Рыгораўна Бергман (Кучкоўская)
Дата нараджэння 1 мая 1906(1906-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 2005(2005-06-20) (99 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучылася ў партшколах пры ЦК КПЗБ і ЦК ПАРП. Сакратар падпольных акруговых камітэтаў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. Дэлегат I з’езда КПЗБ (1928)[1]. У 1931 годзе стала членам Краявога Сакратарыята ЦК КПЗБ.

У 1934 годзе накіравана ў БССР, працавала намеснікам сакратара парткама завода «Гомсельмаш». Арыштавана ў 1935 годзе, абвінавачаная ў шпіянажы і контррэвалюцыі. 10 гадоў знаходзілася ў зняволенні.

У 1946 годзе ў рамках праграмы рэпатрыяцыі перасялілася ў ПНР. Рэабілітавана ў 1956 годзе.

Навуковая і публіцыстычная дзейнасць правіць

Працавала ў часопісе «Życie Partii» Даследавала гісторыю КПЗБ, БСРГ, перыядычны друк («Наша ніва», «Вольны сцяг», «Змаганне»). Аўтарка манаграфій і артыкулаў пра грамадска-палітычных дзеячаў Заходняй Беларусі[1] ў міжваенны перыяд — А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, У. Самойлу, І. Дварчаніна, Л. Родзевіча, В. Харужую, С. Рак-Міхайлоўскага, М. Перавалоцкага і іншых.

Зноскі

  1. а б в Бергман Александра Григорьевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.

Літаратура правіць