Аляксандр Іванавіч Казарскі

рускі ваенны дзеяч

Аляксандр Іванавіч Казарскі (нар. 16 чэрвеня 1798, Дуброўна, Віцебская вобласць, Беларусь — 16 (28) чэрвеня 1833, Мікалаеў) — ваенны дзеяч.

Аляксандр Іванавіч Казарскі
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1797(1797-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1833(1833-06-16) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Флот
Званне капітан 1-га рангу і Флігель-ад'ютант
Камандаваў bomb vessel[d], Q4428904? і Mercury[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені залатая зброя «За храбрасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Казарскі Аляксандр Іванавіч нарадзіўся ў сям’і адстаўнога губернскага сакратара, кіраўніка маёнткам князя Любамірскага.

Ва ўзросце 10 год яго забраў да сябе ў г. Мікалаеў сваяк, надворны саветнік Васілій Сямёнавіч Казарскі. З яго дапамогай паступіў у мараходнае вучылішча. 14 лютага 1814 года адбылося ўзвядзенне ў мічманы. Казарскі пачаў плаваць на брыганцінах, потым камандаваў на Дунаі атрадам грабных судоў.

У 1828 годзе ў час руска-турэцкай вайны камандаваў невялікім транспартным суднам «Сапернік». У канцы 1828 года яго назначылі камандуючым брыгам «Меркурый». Судна хадзіла з 44-пушачным фрэгатам «Штандарт» і брыгам «Арфей». Неаднойчы гэтыя караблі праводзілі разведку. За адвагу пры штурме Варны яго ўзнагародзілі залатой шабляй.

У 1831 годзе А. І. Казарскі адшукаў найкарацейшы водны шлях з Колы (Мурманск) у Пецярбург па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера (праз 100 гадоў гэты шлях рэалізаваны ў Беламорска-Балтыйскі канал).

 
Барацьба з брыгам Меркурыя. 65x120 алей, палатно 2017-2021 Уладзімір Косаў
 
Брыг Меркурый Сустрэча з турэцкай эскадрай. Уладзімір Косаў

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бабровіч, В. Казарскі Аляксандр Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 7. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Маліноўскі, М. Потомству в пример / М. Маліноўскі // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 173—175.