Аляксандр Іванавіч Купрын

Аляксандр Іванавіч Купрын (руск.: Александр Иванович Куприн; 26 жніўня (7 верасня) 1870, Нараўчат, Пензенская губерня — 25 жніўня 1938, Ленінград) — рускі пісьменнік. Прозвішча Купрын паходзіць ад назвы рэчкі ў Тамбоўскай губерні — Купры.

Аляксандр Іванавіч Купрын
Александр Иванович Куприн

Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 жніўня (7 верасня) 1870[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1938(1938-08-25)[1][4][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Лізавета Марыцаўна Гейнрых[d]
Дзеці Ксения Аляксандраўна Купрына[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, лётчык, раманіст, сцэнарыст, паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік
Гады творчасці 18891934
Кірунак натуралізм[d]
Жанр апавяданне, аповесць[d], нарыс, фельетон[d], публіцыстыка і фантастыка
Мова твораў руская
Дэбют «Апошні дэбют» (1889).
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 жніўня (7 верасня н.с.) 1870 года ў вёсцы Нараўчат Пензенскай губерні ў сям’і дробнага чыноўніка, які памёр праз год пасля нараджэння сына. Маці (са старажытнага роду татарскіх князёў Куланчакавых) пасля смерці мужа пераехала ў Маскву, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. З шасці гадоў хлопчык быў аддадзены ў Маскоўскі Разумоўскі пансіён (сіроцкі), адкуль выйшаў у 1880 годзе. У той жа год паступіў у Маскоўскую ваенную гімназію, пазней ператвораную ў Кадэцкі корпус. Пасля заканчэння вучэння працягнуў ваенную адукацыю ў Аляксандраўскім ваенным вучылішчы (1888—1890). Пасля апіша сваё «ваеннае юнацтва» ў аповесцях «На пераломе (Кадэты)» і ў рамане «Юнкера». Ужо тады марыў стаць «паэтам або раманістам».

Першым літаратурным досведам Купрына былі вершы, якія засталіся ненадрукаванымі. Першы твор, які ўбачыў свет, — апавяданне «Апошні дэбют» (1889).

Скончыўшы ў 1890 годзе ваеннае вучылішча, Купрын ў чыне падпаручніка быў залічаны ў пяхотны полк, які стаяў ў Падольскай губерні. Афіцэрскае жыццё, якое ён вёў на працягу чатырох гадоў, дала багаты матэрыял для яго будучых твораў. У 1893—1894 у пецярбургскім часопісе «Рускае багацце» выйшлі яго аповесць «Упоцемку» і апавяданні «Месяцавай ноччу» і «Дазнанне». У 1894 Купрын выйшаў у адстаўку і пераехаў у Кіеў, не маючы ніякай грамадзянскай прафесіі і маючы малы жыццёвы досвед. У наступныя гады шмат вандраваў па Расіі, змяніў мноства прафесій, прагна назапашваў жыццёвыя ўражанні, якія сталі асновай яго будучых твораў.

У 1890-я апублікаваў нарыс «Юзаўскі завод» і аповесць «Малох», апавяданні «Лясная глуш», «Пярэварацень», аповесці «Алеся» і «Кэт» («Прапаршчык армейскі»).

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу правіць

  • 06. — 07.1893 года — прыбытковы дом П. І. Ліхачова — Неўскі праспект, 66;
  • Другая палова 11. — Сярэдзіна 12.1901 года — гасцініца «Пале Райяль» — Пушкінская вуліца, 20;
  • Сярэдзіна 12.1901 — пачатак 02.1902 года — дом А. С. Вагенгейма — Неўскі праспект, 67, кв. 5;
  • Пачатак — канец 02.1902 года — прыбытковы дом В. А. Беразоўскага — Праабражэнская вуліца, 34;
  • Канец 02. — Канец 04.1902 года — дом І. Ф. Хрэнава — Басейная вуліца, 35;
  • Канец 04.1902 — пачатак 02.1907 года — прыбытковы дом А. В. Глазавай — Раз’ежджая вуліца, 7, кв. 2;
  • Канец 12.1910 — пачатак 02.1911 года — кватэра Ф. Д. Бацюшкава — набярэжная ракі Фантанкі, 133;
  • Сярэдзіна 12.1937 года — кватэра А. І. Катунь (вуліца Марата, 10, кв. 3);
  • Канец 12.1937 — пачатак 06.1938 года — «Дом спецыялістаў» — Лясны праспект, 61, кв. 213

Беларускія пераклады правіць

  • Алеся: (апавяданне) / А. Купрын. — Вільня : «Віленскае выдавецтва» Б. А. Клецкіна, Беларускі аддзел, 1923. — 83 с.
  • Выбраная проза / Іван Бунін, Аляксандр Купрын. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 586, [2] с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).

Зноскі

  1. а б в г Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  3. а б Куприн Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Куприн Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. а б С. Венгеров Куприн, Александр Иванович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1906. — Т. доп. II. — С. 40–41.